Святы Ігнацый з Антыёхіі, біскуп і мучанік |
Пры цэзары Траяне Ігнацый быў асуджаны на смерць і разам з іншымі хрысціянамі высланы ў Рым. Падчас гэтага цяжкага падарожжа ён напісаў сем «святых лістоў», у якіх звяртаўся да хрысціянскіх супольнасцяў у розных гарадах. Менавіта ў гэтых лістах упершыню з’яўляецца паняцце «Каталіцкі Касцёл». Ён таксама пісаў сваім братам у веры, што жадае прыняць мучаніцкую смерць, бо перапоўнены палымянай любоўю да Хрыста, без якога ён — нішто. У сталіцы імперыі на арэне Калізея Ігнацый быў аддадзены на разарванне дзікім звярам. Мужна прымаючы смерць, стары біскуп сказаў: «Я — пшаніца Хрыстовая, таму павінен быць змолатым зубамі дзікіх звяроў, каб стаць сапраўдным хлебам». |
Адноўлена 15.07.2009 17:28 |