Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святыя Сымон і Юда, апосталы
Святы Сымон, апостал
Святы Юда, апостал

Апостал Сымон перад тым, як далучыўся да супольнасці Дванаццаці, належаў да палітычна-рэлігійнай жыдоўскай групоўкі, члены якой называлі сябе зэлотамі (арамейск. кананітамі) — руплівымі, змагарамі. Пасля ўваскрасення Хрыста ён абвяшчаў Евангелле ў асноўным у Егіпце і Арменіі.

Апостал Юда Тадэвуш, які падчас развітання з Хрыстом спытаўся ў Яго: «Пане, чаму Ты хочаш аб’явіць сябе нам, а не свету?» — напачатку абвяшчаў Евангелле ў Эдэсе, дзе ахрысціў мясцовага цара і ўсіх яго падданых. У знак падзякі за гэта цар Эдэсы падараваў апосталу выяву Хрыста, якую Юда Тадэвуш заўсёды насіў на грудзях. Паводле паданняў, абодва гэтыя апосталы вялі місіянерскую дзейнасць у Сірыі, Персіі і Месапатаміі і разам былі забітыя дубінамі каля 71 г. (па іншых звестках, Сымон быў распілаваны). Св. апостал Сымон з’яўляецца апекуном дрывасекаў і лясных работнікаў, а заступніцтва св. Юды Тадэвуша просяць у бязвыхадных сітуацыях.

Успамін: 28 кастрычніка

 



Адноўлена 07.02.2012 09:50
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.