Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Станіслаў Костка, законнік |
![]() Нягледзячы на вельмі малады ўзрост, Станіслаў праявіў незвычайную паслядоўнасць і рашучасць. Не маючы яшчэ і семнаццаці гадоў, ён патаемна ўцёк з Вены ў Баварыю, разлічваючы, што яго прыме ў ордэн правінцыял нямецкіх езуітаў Пётр Канізій. Аднак там яго чакаў адмоўны адказ. Не губляючы надзеі, Станіслаў кіруецца ў Рым, і там нарэшце яго жаданне здзяйсняецца: у кастрычніку 1567 г. яго прымаюць у навіцыят. Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 15 жніўня 1568 г. Станіслаў Костка памірае ў арэоле святасці. Ён быў пахаваны ў рымскім касцёле святога Андрэя і ў 1726 г. кананізаваны. У Польшчы святы Станіслаў Костка лічыцца апекуном моладзі. Успамін: 18 верасня |
Адноўлена 15.07.2009 17:27 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.