Святая Марыя Магдалена |
Са словаў святога Яна евангеліста мы ведаем, што нядзельнай раніцай яна накіравалася да магілы, якую знайшла пустою, а каля яе сустрэла ўваскрослага Збаўцу, стаўшы першым сведкам змёртвыхпаўстання. Хрыстус паслаў яе да апосталаў абвясціць ім гэтую радасную навіну. Пра яе далейшае жыццё захаваліся толькі легенды. Паводле некаторых з іх, Марыя Магдалена разам са сваёй сястрою Мартай і братам Лазарам прыплыла на караблі на Поўдзень Францыі, дзе абвяшчала Евангелле і жыла ў пакаянні. Святая лічыцца апякункай жанчын і цырульнікаў. Яе заступніцтва просяць ад болю вачэй. |
Адноўлена 15.07.2009 17:26 |