Святыя Яўхім і Ганна, бацькі Найсвяцейшай Панны Марыі |
Асаблівай пашанай была заўсёды авеяна св. Ганна. Яе культ быў і застаецца дагэтуль вельмі жывым. Імператар Юстыніян пабудаваў у Канстанцінопалі прыкладна ў 550 г. базыліку ў гонар св. Ганны. Таксама ў гонар св. Ганны паўстала 5 жаночых манаскіх ордэнаў. У старажытнай літургіі св. Ганне прысвячалася 118 гімнаў і 36 секвенцый (XIV–XVI стст.) Літургічнае шанаванне бацькоў Найсвяцейшай Дзевы Марыі паўстала спачатку на Усходзе. Свята ўвёў у 710 г. імператар Юстыніян II пад назвай «Зачацце св. Ганны». Яно святкавалася ў розныя дні альбо разам са святам св. Яўхіма. На Захадзе яно стала адзначацца пазней. У Неапалі свята вядома з Х ст. Папа Урбан VI у буле «Splendor æternæ gloriæ» ад 21 чэрвеня 1378 г. дазволіў спраўляць гэтае свята ў Англіі. Папа Юлій II у 1522 г. распаўсюдзіў яго на ўвесь Касцёл і прызначыў яго датай 20 сакавіка. Аднак папа Павел V у 1568 адмяніў гэтае свята, спаслаўшыся на тое, што пра бацькоў Багародзіцы нічога не паведамляецца ў кнігах Святога Пісання. Тым не менш, перамагло меркаванне, што гэтыя бацькі існавалі і што ім належыць асаблівая пашана. Таму папа Рыгор XIII аднавіў свята (1584) і прызначыў для яго дзень 26 ліпеня. Папа св. Пій X у 1911 г. увёў асобнае свята св. Яўхіма, прызначыўшы яго на 16 жніўня. Свята св. Ганны працягвала святкавацца 26 ліпеня. Але літургічная рэформа 1969 г. зноў злучыла разам іх імёны ў дзень 26 ліпеня. Вікторыя Колзун Успамін: 26 ліпеня |
Адноўлена 25.07.2012 16:11 |