Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Ігнацый Лаёла, святар |
![]() У гэты ж час у яго з’яўляецца містычны вопыт. Ён ажыццяўляе паломніцтва ў Святую Зямлю, а пасля гэтага распачынае вучобу. У 1534 г. на Манмартры ў Парыжы Ігнацый разам са сваімі аднадумцамі, сярод якіх былі св. Францішак Ксавэрый і св. Пётр Фабэр, складае вечныя шлюбы, а праз тры гады ў Італіі прымае святарскае пасвячэнне. Разам з паплечнікамі ён накіроўваецца ў Рым, каб аддаць сябе ў поўнае распараджэннне Святому Айцу. У 1540 г. Папа Павел ІІІ зацвердзіў апрацаваную Ігнацыем канстытуцыю законнай супольнасці, і з гэтага моманту пачало існаваць Таварыства Езуса — ордэн езуітаў. Ігнацый Лаёла памёр у Рыме 31 ліпеня 1556 г. пасля пятнаццаці гадоў плённага кіравання Таварыствам, якое з цягам часу набыло надзвычай вялікае значэнне для ўсяго Касцёла, заняўшы вядучыя пазіцыі ў навуцы, выхаванні і місіянерскай дзейнасці. Святы — апякун духоўных кіраўнікоў, удзельнікаў духоўных практыкаванняў (рэкалекцый) і вайскоўцаў; ён абараняе ад нападаў д’ябла і згрызотаў сумлення. Успамін: 31 ліпеня |
Адноўлена 15.07.2009 17:25 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.