Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Максімільян Марыя Кольбэ, святар і мучанік |
![]() У 1930 г. разам з чатырма братамі айцец Максімільян накіраваўся на Далёкі Усход і заснаваў у Нагасакі місіянерскі асяродак. Праз 6 гадоў вярнуўся ў Польшчу і стаў гвардыянам Непакалянава. Ён хацеў, каб такія ж «Непакалянавы» з’явіліся ў кожнай краіне, але гэтую задуму не ўдалося ажыццявіць, бо пачалася ІІ сусветная вайна. У 1941 г. айцец Максімільян быў арыштаваны і вывезены ў Асвенцім. Там ён дабравольна ахвяраваў сваё жыццё за асуджанага на смерць чалавека, які меў сям’ю. Апынуўшыся ў бункеры смерці, ён правёў там разам з іншымі асуджанымі два тыдні без ежы і піцця. 14 верасня 1941 г. яго, дашчэнту знясіленага, дабілі, увёўшы смяротную ін’екцыю. Святы Максімільян, жыццё якога было звязана таксама і з нашаю краінаю, з’яўляецца дадатковым апекуном Гродзенскай дыяцэзіі. Успамін: 14 жніўня |
Адноўлена 15.07.2009 17:24 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.