Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Рох |
![]() Вандраванні і хвароба моцна змянілі знешнасць Роха, і таму, калі ён вярнуўся ў родны Манпелье, там яго не пазналі і, прыняўшы за варожага шпега, пасадзілі ў вязніцу. Правёўшы там пяць гадоў, поўных пакутаў, Рох памёр у вязніцы ў 1327 г. Толькі пасля смерці жыхары пазналі ў памерлым свайго славутага земляка. Рэліквіі святога знаходзяцца ў Венецыі, дзе ў яго гонар быў пабудаваны касцёл і апекуном якой ён з’яўляецца. Хоць святы Рох не быў афіцыйна кананізаваны, яго культ распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе. Святы з’яўляецца апекуном хворых, лекараў і шпіталяў, а таксама вандроўнікаў; абараняе ад заразы і пошасцяў. Святы Рох лічыцца таксама апекуном Мінска, бо дзякуючы яго заступніцтву ў горадзе спынілася эпідэмія халеры. Тытул святога Роха мае касцёл Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы і яшчэ некалькі касцёлаў і капліц у нашай краіне. Успамін: 16 жніўня |
Адноўлена 15.07.2009 17:23 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.