Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Юрый, мучанік |
![]() З яго імем звязаная вельмі папулярная ў Сярэднявеччы легенда пра тое, як Юрый, калі быў рымскім афіцэрам, выратаваў дачку Кападоцкага цара, якую аддалі на разарванне цмоку. У гэты момант з’явіўся святы Юрый, які паразіў цмока дзідай і, скаванага ланцугамі, але яшчэ жывога, кінуў перад натоўпам. Ён паабяцаў забіць цмока, калі ўсе жыхары ахрысцяцца. Кароль і падданыя згадзіліся, і цмок быў забіты, а 1500 чалавек прынялі хрост. Святы Юрый быў надзвычай папулярны таксама і на нашых землях і асабліва ўшаноўваўся земляробамі. На свята ў яго гонар прыгонным сялянам дазвалялася змяняць гаспадароў. Выява святога Юрыя, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры. Святы Юрый (Юргіс) з’яўляецца таксама адным з апекуноў Літвы. Успамін: 23 красавіка |
Адноўлена 15.07.2009 17:20 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.