Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Ян Божы, законнік |
![]() Ён памёр 8 сакавіка 1550 г. у Гранадзе, дзе ў базыліцы, што носіць яго імя, да гэтага часу захоўваюцца ягоныя рэліквіі. Больш чым праз 30 гадоў пасля смерці святога яго духоўныя дзеці склалі статут Закона братоў міласэрнасці — баніфратраў, заснавальнікам якога лічыцца Ян Божы. Баніфратры акрамя трох традыцыйных законных шлюбаў убоства, чыстасці і паслушэнства складаюць яшчэ і чацвёрты шлюб: апякунства хворымі. Святы з’яўляецца апекуном хворых, шпіталяў і санітараў, а таксама кнігагандлёўцаў і друкароў. Успамін: 8 сакавіка |
Адноўлена 15.07.2009 17:19 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.