2 студзеня — будзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 2, 22–28 Тое, што вы чулі ад пачатку, няхай жыве ў вас Чытанне Першага паслання святога апостала Яна. Умілаваныя: Хто ілгун, калі не той, хто пярэчыць, што Езус — гэта Месія? Той антыхрыст, хто адракаецца ад Айца і Сына. Кожны, хто адракаецца ад Сына, не мае і Айца, а хто вызнае Сына, мае і Айца. Тое, што вы чулі ад пачатку, няхай жыве ў вас; калі жыве ў вас тое, што вы чулі ад пачатку, дык і вы будзеце жыць у Сыне і Айцу. Абяцанне ж, якое Ён даў нам, гэта вечнае жыццё. Напісаў я гэта вам пра тых, хто зводзіць вас. А памазанне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас жыве, і вы не патрабуеце, каб хтосьці вучыў вас. Але паколькі само памазанне вучыць вас усяму, будучы праўдзівым і неілжывым, то ў тым, чаму навучыла вас, жывіце. Цяпер, дзеці, жывіце ў Ім, каб, калі Ён з’явіцца, мы мелі адвагу і не былі асаромленыя перад Ім у час Ягонага прыйсця. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 98 (97), 1. 2–3аb. 3cd–4 (Р.: 3c) Рэфрэн: Убачылі ўсе збаўленне Бога нашага. 1. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 2. Паказаў Пан сваё збаўленне, * Рэфрэн: Убачылі ўсе межы зямлі * Гбр 1, 1–2 Шмат разоў прамаўляў калісьці Бог да айцоў нашых праз прарокаў, у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 1, 19–28 Той, хто ідзе за мною + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. Вось сведчанне Яна. Калі юдэі паслалі з Ерузалема святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: Хто ты? Ён абвясціў, і не выракся, і вызнаў: Я не Хрыстус. І спыталіся ў яго: Дык хто ж? Ты Ілля? І сказаў: Не. Ты прарок? І ён адказаў: Не. Тады сказалі яму: Хто ж ты, каб нам адказаць тым, хто паслаў нас. Што гаворыш ты пра самога сябе? Ён сказаў: Я голас таго, хто кліча ў пустыні: раўняйце дарогу Пану, як сказаў прарок Ісая. А пасланцы ж былі з фарысеяў. І яны спыталіся ў яго: Тады чаму ты хрысціш, калі ты ні Хрыстус, ні Ілля і ні прарок? Ян сказаў ім у адказ: Я хрышчу вадою. А сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце, той, хто ідзе за мною, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях ягоных. Было гэта ў Бэтаніі, за Ярданам, дзе хрысціў Ян. Гэта слова Пана.
|