Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Мк 1, 7—11 |
| 11.01.2015 03:00 |
|
«Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я» У той час: Ян Хрысціцель прапаведаваў, кажучы: Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я не варты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым. І сталася ў тыя дні, прыйшоў Езус з Назарэту, што ў Галілеі, і быў ахрышчаны Янам у Ярдане. І адразу, калі выходзіў з вады, убачыў нябёсы раскрытыя, і Духа, як голуба, сыходзячага на Яго. І пачуўся голас з нябёсаў: Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку