Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мк 5, 21-43
03.02.2015 03:00

«Дзяўчынка, табе кажу, устань!»

У той час:

Калі Езус ізноў пераправіўся ў чаўне на другі бераг, сабралася да Яго мноства народу. А быў Ён каля мора. І вось прыходзіць адзін з кіраўнікоў сінагогі па імені Яір і, убачыўшы Яго, упаў да Ягоных  ног і моцна прасіў, кажучы: Дачушка мая памірае, прыйдзі, ускладзі на яе рукі, каб яна выздаравела і жыла. І пайшоў з ім Езус. А вялікі натоўп ішоў за Ім, і ціснуліся да Яго.

А пэўная жанчына, якая хварэла на крывацёк дванаццаць гадоў і шмат выцерпела ад многіх лекараў, патраціла на іх усю маёмасць сваю, аднак нішто не дапамагло, і ёй станавілася нават горш, пачуўшы пра Езуса, падышла ў натоўпе ззаду і дакранулася да Ягонай вопраткі, бо казала сама сабе: Калі хаця б дакрануся да Яго вопраткі, выздаравею. І адразу ж спыніўся ў яе крывацёк, і адчула яна ў целе, што выздаравела ад хваробы. Езус жа, адразу адчуўшы, што моц выйшла з Яго, звярнуўся да народу і сказаў: Хто дакрануўся да Маёй вопраткі? І вучні Ягоныя сказалі Яму: Ты бачыш, што народ ціснецца да Цябе, і пытаешся «хто дакрануўся да Мяне?». Але Ён аглядаўся навокал, каб убачыць тую, якая зрабіла гэта. Жанчына ж спалохалася і задрыжэла, бо ведала, што сталася ёй. Яна падышла і ўпала перад Ім, і сказала Яму ўсю праўду. Ён жа сказаў ёй: Дачка, вера твая ўратавала цябе. Ідзі ў спакоі і будзь здаровая ад хваробы сваёй...

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Цытата дня

15.07 03:00Мц 23, 8-12
14.07 03:00Мц 10, 16-23
13.07 03:00Мц 10, 7-15
12.07 03:00Мц 10, 1-7
11.07 03:00Мц 19, 27-29
10.07 03:00Мц 9, 18-26
09.07 03:00Мц 11, 25-30
08.07 03:00Мц 9, 14-17
07.07 03:00Мц 9, 9-13
06.07 03:00Мц 9. 1-8