Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Мк 2, 18–22 |
| 19.01.2015 03:00 |
|
«Пакуль жаніх з імі, не могуць пасціць» У той час: Вучні Янавы і фарысеі пасцілі. Яны прыйшлі да Езуса і сказалі Яму: Чаму вучні Янавы і фарысеі посцяць, а Твае вучні не посцяць? І сказаў ім Езус: Ці могуць пасціць госці вяселля, калі з імі жаніх? Пакуль жаніх з імі, не могуць пасціць. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасціць у той дзень. Ніхто не прышывае латы з новай тканіны да старой адзежы, бо новая лата адарвецца ад старога, і дзіра будзе яшчэ горшай. І ніхто не налівае новага віна ў старыя мяхі, бо новае віно парве мяхі, і прападуць віно і мяхі; але новае віно трэба ўліваць у новыя мяхі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку