Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Мк 2, 23–28 |
| 20.01.2015 03:00 |
|
«Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату» Аднойчы ў шабат, калі Езус праходзіў праз пасевы, вучні Ягоныя пачалі па дарозе зрываць каласы. Тады сказалі Яму фарысеі: Глядзі, чаму яны робяць у суботу тое, што не дазволена? Ён сказаў ім: Няўжо вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і згаладаўся ён і тыя, хто быў разам з ім? Як увайшоў у дом Божы ў часы першасвятара Абіятара і еў ахвярныя хлябы, якіх нельга есці нікому, акрамя святароў, і даў тым, хто быў з ім? І сказаў ім: Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату. Таму Сын Чалавечы — гаспадар шабату. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку