Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лк 9, 7–9
24.09.2015 03:00
«Яну я адсек галаву, то хто ж гэта, пра каго я чую такія рэчы?»
У той час:
Тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што здзяйснялася Езусам і пачаў сумнявацца, бо адны гаварылі, што Ян уваскрос з мёртвых; другія, што з’явіўся Ілля; іншыя ж, што паўстаў нехта з даўніх прарокаў. Але Ірад казаў: Яну я адсек галаву, то хто ж гэта, пра каго я чую такія рэчы?