Аўторак — дваццаць пяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Езд 6, 7–8. 12b. 14–20 Закончылі дом Божы і ўчынілі Пасху Чытанне кнігі Ездры. У тыя дні: Кароль Дарый напісаў намеснікам вобласці за Эўфратам: Пакіньце працу над гэтым домам Божым кіраўніку юдэяў і старэйшынам іхнім, няхай яны будуюць на адпаведным месцы дом гэты. Больш за тое, даю распараджэнне наконт таго, як вы павінны абыходзіцца з тымі юдэйскімі старэйшынамі, якія будуюць гэты Божы дом. З каралеўскіх сродкаў, а менавіта, з падатку, які збіраюць з зарэчнай вобласці, гэтым мужам павінны дакладна і бесперапынна аплачвацца выдаткі. Я, Дарый, выдаў гэты загад, і ён павінен выконвацца з усёю дакладнасцю. Старэйшыны юдэйскія паспяхова будавалі, натхнёныя прароцтвам прарока Агея і Захарыі, сына Іда. І завяршылі будоўлю з наказу Бога Ізраэля і з наказу Кіра, Дарыя і Артаксэркса, каралёў Персіі. І закончылі гэты дом Божы ў трэці дзень месяца адар, у шосты год панавання караля Дарыя. Тады сыны Ізраэля, святары і левіты, а таксама астатнія перасяленцы з радасцю ўчынілі пасвячэнне гэтага дому Божага. І ахвяравалі для пасвячэння гэтага Божага дому сто валоў, дзвесце бараноў і чатырыста ягнят, а за грэх усяго Ізраэля — дванаццаць казлоў паводле колькасці плямёнаў Ізраэля. І прызначылі святароў паводле чынаў іхніх і левітаў на змены іхнія для службы Божай у Ерузалеме, як прадпісана ў кнізе Майсея. І ўчынілі былыя перасяленцы Пасху ў чатырнаццаты дзень першага месяца, бо ачысціліся ўсе да аднаго святары і левіты. Калі ж усе ачысціліся, зарэзалі пасхальных ягнят для ўсіх былых перасяленцаў, для сваіх братоў святароў і для сябе. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 122 (121), 1–2. 3–4а. 4b–5 (Р.: пар. 1) Рэфрэн: З радасцю пойдзем у дом Пана Бога. 1. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: * Рэфрэн: 3. Ерузалем, пабудаваны як горад, * Рэфрэн: Каб, паводле сведчання Ізраэля, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Прып 21, 1–6. 10–13 Розныя выслоўі Чытанне кнігі Прыпавесцяў Саламона. куды пажадае, скіруе іх. Кожны шлях чалавека просты ў ягоных вачах, але Пан даследуе сэрцы. Здзяйсненне праўды і правасуддзя больш падабаецца Пану, чым ахвяры. Ганарлівыя вочы і напышлівае сэрца — паходня бязбожнікаў, — гэта грэх. Задумы стараннага прыносяць дабрабыт, а кожнага паспешлівага — беднасць. Здабыванне скарбаў языком ілжывым — гэта мімалётнае дыханне тых, хто шукае смерці. Душа нягоднага жадае зла, ягоны бліжні не знойдзе літасці ў яго вачах. Калі пакараны кашчунны, просты становіцца мудрым; а калі мудрага вучаць, ён набывае веды. Справядлівы Бог назірае за домам бязбожніка і прыводзіць бязбожніка да краху. Хто затыкае вушы на крык беднага, сам закрычыць — і не будзе пачуты. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 1 і 27. 30 і 34. 35 і 44 (Р.: пар. 35а) Рэфрэн: Вядзі нас, Пане, сцежкай Тваіх запаведзяў. 1. Шчаслівыя тыя, чый шлях беззаганны, * Рэфрэн: 30. Я выбраў шлях праўды, * Рэфрэн: 35. Вядзі мяне сцежкаю Тваіх запаведзяў, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 11, 28 Шчаслівыя, хто слухае і захоўвае слова Божае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 8, 19–21 Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Прыйшлі да Езуса Маці Ягоная і браты Ягоныя. І не маглі наблізіцца да Яго з-за натоўпу. І паведамілі Яму: Маці Твая і браты Твае стаяць звонку, жадаючы ўбачыць Цябе. Ён сказаў ім у адказ: Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 07.09.2010 17:12 |