Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пій V, папа
30.04.2008 17:58
Святы Пій V, папаНарадзіўся 17 студзеня 1504 г. на поўначы Італіі. Яго абранню на Пасад святога Пятра паспрыяў св. Караль Барамей, бо менавіта ў гэтым валявым дамініканцы ён бачыў таго, хто ў той час мог найбольш эфектыўна стаць на чале Касцёла. Стаўшы Папам, Пій V пачаў энергічна ператвараць у жыццё пастановы Трыдэнцкага Сабору, змагаўся з сіманіяй і непатызмам (раздаваннем касцёльных пасадаў сваякам), звярнуў увагу на маральны стан духавенства, аднавіў структуры Рымскай курыі.

У 1570 г. Папа Пій V выдаў Імшал, які выкарыстоўваўся ў Касцёле да 1969 г. Нягледзячы на непаразуменні з некаторымі еўрапейскімі манархамі, Папу ўдалося стварыць Лігу хрысціянскіх дзяржаваў для змагання з туркамі-мусульманамі і перамагчы іх у марской бітве пад Лепанта 7 кастрычніка 1571 г. У гонар гэтай перамогі ў літургічны каляндар Каталіцкага Касцёла Папа ўвёў свята Маці Божай Ружанцовай. Пій V памёр 1 мая 1571 г. у Рыме і быў пахаваны ў рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ.

Успамін: 30 красавіка
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.