Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Святы Анзгар (Аскар), біскуп |
| 03.02.2008 18:48 |
Нарадзіўся каля 801 г. у Францыі. Уступіў у ордэн бэнэдыктынцаў і прысвяціў сябе адданай місіянерскай дзейнасці. У 826 г. быў накіраваны абвяшчаць Божае слова ў Швецыі і Даніі і паспяхова евангелізаваў гэтыя краіны, дзе яшчэ не ведалі Хрыста. Праз нейкі час ён стаў біскупам з кафедрай у Гамбургу, да якой быў далучаны таксама і Брэмен. З Брэмена біскуп Анзгар кіраваў місіямі на Поўначы, распаўсюджваючы хрысціянства ў Скандынавіі. Памёр 3 лютага 865 г. у Брэмене. Святога Анзгара называюць «апосталам Поўначы» і ўшаноўваюць як у Каталіцкім Касцёле, так і ў Евангелічнай Царкве. Успамін: 3 лютага |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Нарадзіўся каля 801 г. у Францыі. Уступіў у ордэн бэнэдыктынцаў і прысвяціў сябе адданай місіянерскай дзейнасці. У 826 г. быў накіраваны абвяшчаць Божае слова ў Швецыі і Даніі і паспяхова евангелізаваў гэтыя краіны, дзе яшчэ не ведалі Хрыста. Праз нейкі час ён стаў біскупам з кафедрай у Гамбургу, да якой быў далучаны таксама і Брэмен.
для друку