Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Язафат, біскуп і мучанік |
12.11.2008 16:10 |
![]() Ужо ў якасці арцыбіскупа Полацкага Язафат вёў актыўную місіянерскую дзейнасць і далучаў да уніяцкай Царквы шматлікіх вернікаў, служачы такім чынам справе еднасці хрысціянаў. У сваім жыцці ён непахісна трымаўся ўсходняй манаскай традыцыі і быў адданым душпастырам: штодзённа спавядаў, вёў дыспуты з праціўнікамі уніі, напісаў правілы для святароў і катэхізіс. Язафат заўсёды быў гатовы дапамагчы церпячым і раздаваў усё, што меў, на дабрачынныя мэты, часта сам застаючыся без сродкаў на існаванне. Раззлаваныя незвычайнай папулярнасцю Полацкага арцыбіскупа, праціўнікі аб’яднання Цэркваў падбухторылі частку праваслаўных вернікаў Віцебска, і падчас побыту ў гэтым горадзе 12 лістапада 1623 г. Язафат быў засечаны сякераю ў галаву. Ён спакойна сустрэў раз’юшаны натоўп, які ўварваўся ў архірэйскі дом, і ўжо смяротна паранены маліўся за сваіх забойцаў. Праз 20 гадоў пасля мучаніцкай смерці Язафат быў беатыфікаваны, а ў 1867 г. далучаны да ліку святых. Яго рэліквія знаходзіцца ў базыліцы святога Пятра ў Рыме непадалёк ад канфесіі (грабніцы) Князя Апосталаў. У літаратуры часта падаюцца скажоныя звесткі пра святога Язафата Кунцэвіча, якога беспадстаўна абвінавачваюць у розных гвалтоўных дзеяннях, быццам бы скіраваных супраць праваслаўных, але яны не маюць пацверджання ў гістарычных крыніцах. Святы Язафат, якога называюць «апосталам еднасці», з’яўляецца галоўным апекуном Віцебскай дыяцэзіі і адным з найбольш шанаваных святых Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі і ва Украіне. Успамін: 12 лістапада |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.