Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Геранім, святар і доктар Касцёла |
30.09.2008 14:50 |
![]() Пасля смерці Папы Геранім наведаў Егіпет і нарэшце пасяліўся ў Бэтлееме. Там ён заснаваў шмат мужчынскіх і жаночых кляштараў, а затым цалкам прысвяціў сябе тэалогіі, пісьменніцкай і перакладчыцкай дзейнасці. Геранім з’яўляецца аўтарам перакладу Святога Пісання — Вульгаты — агульнапрынятага ў Касцёле перакладу Бібліі на лацінскую мову, а таксама біблейскіх каментарыяў, нарысаў гісторыі старажытнахрысціянскай літаратуры і жыццяпісаў святых. Геранім памёр у Бэтлееме 30 верасня 419 або 420 г. Яго рэліквіі спачываюць у базыліцы Санта Марыя Маджорэ ў Рыме. Святы з’яўляецца апекуном тэолагаў і перакладчыкаў. Успамін: 30 верасня |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.