Апостальскі Нунцый Арцыбіскуп Марцін Відавіч |
Марцін Відавіч (Martin Vidović) нарадзіўся 15 ліпеня 1953 г. у Відоніі, у вобласці Дуброўнік-Нерэтва ў Харватыі. Быў пасвечаны ў святары 28 мая 1989 г. з інкардынацыяй у Спліт-Макарскай дыяцэзіі. Абараніў ліцэнцыят па кананічным праве. З 1983 па 1994 г. з’яўляўся рэдактарам харвацкай праграмы Ватыканскага радыё. 19 верасня 1994 г. паступіў на службу Апостальскай Сталіцы ў Аддзел агульных справаў Дзяржаўнага Сакратарыяту. З 1994 па 1999 г. быў сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Босніі і Герцагавіне, а з 2001 г. уваходзіць таксама ў Пастырскі савет «Peregrinatio ad Petri Sedem» (Паломніцтва да Сталіцы св. Пятра). 15 верасня 2004 г. Святы Айцец прызначыў вялебнага монсіньёра Марціна Відавіча, афіцыяла Дзяржаўнага Сакратарыяту, Апостальскім нунцыем у Беларусі, адначасова ўзвёўшы яго на тытулярны пасад Ноны ў годнасці арцыбіскупа. 21 лістапада 2004 г. адбылася біскупская кансэкрацыя Марціна Відавіча. Ведае італьянскую, рускую, французскую, іспанскую і нямецкую мовы. |
Адноўлена 14.07.2009 17:32 |