Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Варапаева — парафія Святога Міхала Арханёла
Варапаева — касцёл св. Арханёла Міхала і благаслаўлёнага біскупа Міхала КозаляАдрас:
вул. Завадская, 51а
в. Варапаева
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211830

Тэл.: (8–02155) 48490
aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00, 17.00 (Варапаева)
Адпусты: свята св. Арханёла Міхала – 29 верасня
вЗ гісторыі парафіі

Першы драўляны касцёл пад тытулам св. Арханёла Міхала быў перавезены сюды з Дунілавічаў на пачатку 30-х гг. ХХ ст. У 1933 г. дэкрэтам арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага адбыўся падзел дунілавіцкай парафіі і ўтварылася парафія ў Варапаеве, дзе першым пробашчам стаў кс. Антоній Скурко, які і быў душпастырам парафіі да 1948 г. У 1948 г. улады арыштавалі кс. Віктара Завадскага, а касцёл перарабілі пад склад збожжа. 42 гады ў парафіі Варапаева не было святара. У 1990 г. сюды пачалі прыязджаць ксяндзы з навакольных парафіяў, адным з іх быў кс. пралат Юзаф Булька, які пачаў збіраць будаўнічыя матэрыялы і ўладкоўваць справы па распачацці будаўніцтва касцёла.

Касцёл у Варапаеве пачалі будаваць на пачатку 1991 г. намаганнямі кс. пралата Юзафа Булькі, новапрызначанага пробашча Казіміра Акушкі і групы руплівых парафіянаў. 27.07.1991 г. кардынал Казімір Свёнтэк асвяціў новы касцёл, які быў яшчэ ў недапрацаваным стане. У 1996 г. пробашчам святыні стаў кс. пралат Юзаф Булька, які і завяршыў будаўніцтва. Ён кіраваў таксама працамі па ўпарадкаванні і ўпрыгожанні тэрыторыі пры касцёле, пачаў збіраць матэрыялы для будаўніцтва плябаніі. У 2000 г. пробашчам стаў кс. Павел Кубік SCJ, які пачаў яе будаваць. Пасля пробашчам быў прызначаны кс. Ежы Ноцунь SCJ, пры якім распачалося будаўніцтва парафіяльнага дома.

На тэрыторыі парафіі знаходзяцца капліцы: у Балаях – у калгасным доме, пераробленым пад капліцу, у Казлоўшчыне – капліца св. Пятра (старая, мураваная з каменя могілкавая капліца) і ў Навадруцку – капліца св. Юзафа Рамесніка, якая з’яўляецца ўласнасцю парафіі. У Гуту святар прыязджае раз на два тыдні, вернікі моляцца ў жылым доме.
Адноўлена 11.10.2016 16:54
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.