Чавусы — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла |
Адрас:
Расклад набажэнстваў: Св. Імша ў нядзелю — 9.30
вёска Бясчынне — св. Імша ў нядзелю — 12.00 Адпуст: панядзелак пасля ўрачыстасці Спаслання Святога Духа сЗ гісторыі парафіі Першы касцёл і кляштар айцоў кармелітаў у Чавусах як адна з душпастырскіх адзінак новай дыяцэзіі былі пабудаваныя пасля 1612 г., калі ў Смаленску было заснавана каталіцкае біскупства. Пасля вынішчальнай маскоўскай вайны 1654-1667, чавускаy рыма-каталіцкая парафія налічвала ўсяго 150 вернікаў і не мела ўласнага пастыра, парафіяй апекаваўся а. Серафім Карбашэвіч з Мсціслава. У 1832 г. касцёл быў зачынены, а айцы кармэліты выгнаныя «…за те манифестации и процессии, которые монахи позволяли себе во время мятежа 1830-1831г.г. …». Парафія стала філіялам чэрыкаўскага касцёла, хаця налічвала ўжо каля тысячы вернікаў. У 1915-1920 гг. у Чавусах працаваў кс. Віктар Гагалеўскі, які падчас паслугі хвораму заразіўся тыфам і памёр, маючы ўсяго 39 гадоў. Ён пахаваны на чавускіх каталіцкіх могілках. У 1923-28 гг. чавускай парафіяй адміністраваў кс. Мікалай Канцэвіч, арыштаваны ў 1933 годзе. Яго далейшы лёс невядомы. Ад вясны 1995 г. вернікі сталі збірацца на могілках, дзе кожную суботу здзяйснялася літургія. Шмат людзей прымала хрост, прыступала да першай св. Камуніі, прымала шлюб… Неўзабаве была афіцыйна зарэгістраваная парафія Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Маці Касцёла. Зімой вернікі збіраліся на літургію ў прыватным доме, а восенню 1996 г. першы пробашч кс. Караль Тамэцкі набыў дом, у якім людзі прыстасавалі часовую капліцу. Летам 1997 г. у парафію быў прызначаны новы пробашч кс. Францішак Рудзь. Тады было вырашана пабудаваць новы касцёл. Тэрыторыя пад будову была асвечаны 31 жніўня 1999 г. падчас першай ад 1910 г. біскупскай візітацыі парафіі. Парафіяльная святыня была асвечана 1 чэрвеня 2002 г. Яго Эмінэнцыяй кардыналам Казімірам Свёнткам арцыбіскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ад 5 жніўня 2007 г. у парафіі працуюць манахі з Ордэна Пабожных Школаў (айцы піяры). |
||
Адноўлена 15.02.2016 12:16 |