Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Важнейшыя даты з гісторыі архікатэдральнага касцёла | 
	| 10.08.2010 13:31 | 
| 31 лiпеня 1700 – заснаванне касцёла айцамi езуiтамi.16 сакавiка 1710 – кансэкрацыя касцёла, якую здзейснiў Вiленскi бiскуп Канстанты Казiмiр Бжастоўскi.1773 – касцёл закону езуiтаў стаў парафiяльным.28 красавiка 1798 – святыні нададзена годнасць Катэдральнага касцёла.З красавiка 1905 – пэўны час пробашчам Катэдры быў ксёндз Зыгмунт Лазiнскi.1948 – касцёл адабраны ў вернікаў i перададзены пад "Дом фiзкультуры".1951 – касцёл цалкам спустошаны i перабудаваны.9 снежня 1993 – паводле пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь будынак Мiнскай катэдры быў вернуты католiкам.5 лютага 1994 – адбылося папярэдняе пасвячэнне святыні i на яе франтоне быў устаноўлены крыж.З 16 жнiўня 1994 да 16 кастрычнiка 1997 – вялiся рэстаўрацыйныя работы.28 верасня 1996 – у Мiнскай катэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны адбылася iнаугурацыя Сiноду Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii i Пiнскай дыяцэзii.21 кастрычніка 1997 – рэкансэкрацыя Мiнскай катэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны.10 снежня 2005 – урачыстае асвячэнне узноўленага галоўнага алтара, каранацыя абраза Імя Марыі Беззаганна Зачатай, асвячэнне новых арганаў.
 | 
	| Адноўлена 10.08.2010 13:36 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.