Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слуцк — парафія Cв. Антонія

Слуцк — касцёл св. АнтоніяАдрас:
вул. Зялёная, 78
Слуцкі р–н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь
223610

Тэл.: (8–01795) 22007, (8–01795) 57247
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.45, 15.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00

вЗ гісторыі парафіі


Парафія існуе з 1734 г., у 1671–1832 гг. дзейнічаў кляштар бэрнардынаў.

Першую святыню ў гонар св. Антонія, якая была пабудавана ў Слуцку, напаткаў той жа лёс, што і большасць святыняў у Беларусі: пасля рэвалюцыі 1917 г. касцёл быў зачынены, пазней — разбураны.

Касцёл св. Антонія і кляштар францішканаў, помнік XVIII ст., згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1734 г., калі адбываліся працы па рэканструкцыі драўляных будынкаў кляштара, які ў 1639 г. быў заснаваны мазырскім старастам Людвікам Самуэлем Аскеркам.

У 1832 г. кляштар скасаваны, а манахі пераведзены ў Нясвіж. Касцёл асвячаны як праваслаўны і ў 1833-45 гг. выкарыстоўваўся як палкавая царква, а кляштар быў прыстасаваны пад казармы. Пасля рэвалюцыі 1917 г. касцёл зачынены. Да 1925 г. у кляштарным будынку размяшчаўся ўезны ваенкамат, пазней тут знаходзіўся вайсковы шпіталь.

Пасля Другой Ссусветнай вайны святыня была цалкам разбурана. У кляштарным будынку сёння размяшчаецца маслабаза. Да 1967 г. набажэнствы,  якія цэлебраваў кс. Малыніч, праходзілі ў прыватным доме па вуліцы 14 Партызан.  У 1990 г. пастырскую паслугу прыняў  кс. Антоній Кочка.

У 1992 г. у Слуцк вяртаюцца айцы францішкане з правінцыі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. З прыездам новага святара паступова распачалася будова касцёла і кляштара францішканаў. 8 снежня 1992 г. адбылося благаслаўленне зямлі пад будаўніцтва святыні арцыбіскупам Казімірам Свёнткам. Вясной 1993 г. распачалося будаўніцтва святыні і кляштарнага комплекса.

25 чэрвеня 1994 г. арцыбіскуп  Казімір Свёнтэк умураваў вугланы камень. 11 лістапада 2000 г.  адбылося асвячэнне новапабудаванай святыні. 17 чэрвеня 2017 года парафія св. Антонія ў Слуцку адзначыла срэбраны юбілей – 25 годдзе існавання касцёла.
 

 

Адноўлена 19.06.2017 16:07
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.