Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Чашнікі — парафія Перамянення Пана |
Адрас: г. Чашнікі
Вэб-сайт: http://chashniki.eu/
вЗ гісторыі парафіі У Чашніках калісьці быў прыгожы дамініканскі касцёл, пастаўлены на ўзгорку, фундаваны ў 1674 г. Дамінікам Служкам, літоўскім харунжым. Гэты касцёл пад тытулам Перамянення Пана быў перабудаваны ў 1786 г. у стылі барока і з’яўляўся адным з найпрыгажэйшых дамініканскіх касцёлаў на Беларусі. Побач знаходзіўся кляштар дамініканцаў, асабліва слынны і вядомы сваёй багатай бібліятэкай. У 1830 г. у кляштары былі прыёр, трое айцоў дамініканаў і 8 чалавек абслугі. Разам з дамініканамі ў Чашніках працавалі сёстры марыявіткі, якія мелі кляштар, дзе настаяцельніцай з'яўлялася сястра Эмілія Дзяўшовіч. У 1842 г. парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя святары, а ў 1868 г. касцёл перарабілі пад царкву. Кляштар сясцёр марыявітак існаваў кароткі час, ужо ў 1845 годзе ён быў ліквідаваны. Да чашніцкай парафіі, дзе ў ХІХ ст. налічвалася каля 1500 чалавек (у 1840 г. – 748, у 1845 г. – 1476 парафіянаў), была далучана філія касцёла ў фальварку Цяпіна, а таксама капліцы ў Замошшы, Іванску, Луцішцы, Межніцы, Павуллі і Шэлкаўшчыне, а таксама драўляная капліца на чашніцкіх парафіяльных могілках. Апошняя хутка была знішчана і як каталіцкая святыня нідзе не згадваецца. У Чашніках найбольш урачыста адзначаецца свята Маці Божай Шкаплернай – 16 ліпеня і Усіх Святых – 1 лістапада. Калі ў 1868 г. касцёл зачынілі, католікі ў Чашніках засталіся без святыні, хоць і доўга змагаліся за яе. Парафію далучылі да Бешанковічаў. Касцёл, перададзены праваслаўным вернікам, у часы савецкай улады быў знішчаны: прыгожы будынак у стылі барока зраўнялі з зямлёю. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца школа. |
||
Адноўлена 11.10.2016 16:43 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.