Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новалукомль — парафія Святой Марыі Магдалены |
Адрас: Чашніцкі р-н
ыЗ гісторыі парафіі Парафія ў Новалукомлі, новым горадзе, заснаваным у 1966 г. дзякуючы будаўніцтву цеплаэлектрастанцыі, бярэ свой пачатак з населенага пункта Лукомль, які існаваў здаўна. У XVII ст. князь Ян Лукомскі ў мястэчку пад назвай Лукомль пабудаваў францішканскі кляштар, пры якім была ўтворана парафія. У той жа час на гэтай тэрыторыі пачала дзейнічаць і праваслаўная царква. Пасля таго, як у 1793 г. Польшча страціла незалежнасць, для католікаў пачаўся вельмі цяжкі перыяд. У 1832 г. кляштар быў зачынены, а ў 1868 г. з Лукомля выгналі святара і скасавалі парафію. Праваслаўныя святары заставаліся тут яшчэ на працягу амаль 100 гадоў, але і іх пацяснілі камуністычныя ўлады. Каталіцкі касцёл меў тытул Святога Духа, праваслаўная царква – тытул св. Марыі Магдалены. У 1997 г., калі зноў паўстала каталіцкая парафія, па дакументах яна была названа імем св. Марыі Магдалены, што павінна было сімвалізаваць агульны шлях да веры католікаў і праваслаўных. Мястэчка Лукомль разраслося, а калі ў 2-й палове мінулага стагоддзя тут пачалі будаваць электрастанцыю, горад, пабудаваны над прыгожым Лукомскім возерам, атрымаў назву Новалукомль. У ім налічваецца 15 тысяч жыхароў, 180 км аддаляюць яго ад Мінска, 120 км – ад Віцебска і 120 км – ад Полацка. Насельніцтва горада вельмі разнастайнае па нацыянальнасцях і веравызнаннях. Увосені 1996 г. тут была адпраўлена першая святая Імша ў прыватнай кватэры, што і паклала пачатак фармавання новай парафіі. Дзякуючы намаганням кс. пралата Мечыслава Янцышына 3.03.1998 г. яна была зарэгістравана пад тытулам св. Марыі Магдалены, абслугоўваў парафію ксёндз з Лепеля. Пасля ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі ўвосень 2000 г. у парафію быў прызначаны першы пробашч – кс. пралат Мечыслаў Янцышын. У 2001 г. у цэнтры горада католікі выкупілі старую кацельню з прылягаючай тэрыторыяй, а ў 2003 г. яе пачалі перабудоўваць у касцёл і плябанію. На сённяшні дзень будаўніцтва касцёла скончана, у ім адбываюцца набажэнствы. |
Адноўлена 11.10.2016 16:38 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.