Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Крыжовы шлях “Па слядах міласэрнага Збаўцы, альбо з цемры граху да святла Божай міласэрнасці”
17.03.2016 11:57

Езу Хрыстэ – наша Праўда, наша Надзея і нашае Жыццё! Прагнем зараз прайсці разам з Табою пакутным Крыжовым шляхам. Гэта шлях нашага выратавання, адкуплення і збаўлення! Ахвяруем яго за тых, хто не ведае Цябе, хто зневажае Цябе і пагарджае Табою, а асабліва ў інтэнцыі навяртання закаранелых грэшнікаў, якія шукаюць дапамогі не ўЦябе, Хрыстэ, а звяртаючыся да магаў, экстрасэнсаўі варажбітак, за тых, хто не Табе давярае, а верыць у прадказанні гараскопаў, займаецца рознымі акультнымі практыкамі.

Добры Божа, дай ім ласку навяртання і шчырага пакаяння!

Ты за нас цярпеў ад ранаў – Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя 1. Езус прымае несправядлівы прысуд Пілата –
Святло праўды раз’ясняе цемру граху


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Езу Хрыстэ! Ты прыйшоў у гэты свет, каб сведчыць аб праўдзе! Толькі Ты, Езу – крыніца святла і праўды! Ты не меў граху! Калі Цябе, Хрыстэ, перад Пілатам несправядліва асудзілі, Ты прыняў гэта моўчкі, без нараканняў, таму што, калі праўда сустракаецца з крывадушнасцю, яна ніколі не раздражняецца, але крывадушнасць не мае ў сабе супакою. А ўсё менавіта з-за таго, што праз крывадушнасць і падман дзейнічае шатан.

На жаль, сёння так шмат людзей трапляе ў цемру, пад уплыў злога духа, звяртаючыся да магаў, варажбітак, экстрасэнсаў. Людзі шукаюць адказу на пытанні, якія іх найбольш хвалююць, яны прагнуць атрымаць адказ і дапамогу адразу, ускладаючы ўвесь свой давер не на Цябе, Езу, а на слабага грэшнага чалавека. І, нажаль, вераць усяму, што ён кажа, і тады ўдзельнічаюць самі ў акультных практыках. Замест таго, каб з пакораю маліцца, звяртаючыся да міласэрнага Бога, і прасіць Яго аб вырашэнні складаных спраў, чалавек у жыцці шукае для сябе лёгкіх і прасторных шляхоў, хоча атрымаць усё і адразу, не задумваецца пра наступствы сваіх дзеянняў.

О Езу Хрыстэ, міласэрны Збаўца! Ты казаў: “Пазнаеце праўду, а праўда вызваліць вас” (Ян 8, 32). Праўда Хрыстова вызваляе чалавека не толькі ад грахоў, але і ад непатрэбных, шкодных забабонаў. Хрыстэ! Дапамажы людзям, якія трапляюць у цемру граху, абражаючы Бога тым, што вераць у фальшывыя прадказанні гараскопаў, варажбітак, магаў і эсктрасэнсаў! Прасвятлі, Божа, іх розум і сэрцы і дай ласку зразумець, што адзіная Праўда – гэта Ты, Езу!

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Хвала Айцу…
Ты за нас цярпеў ад ранаў– Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 2. Езус бярэ крыж на свае плечы –
Любоў бярэ на сябе цяжары бліжніх


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Крыж – гэта цяжар праблем, складаных сітуацый, пытанняў, якія сёння найбольш непакояць людзей у сучасным свеце.

Езу Хрыстэ! Тыўжо даўно ўсклаў увесь гэты цяжар на свае плечы, але, нажаль, многія людзі гэтага так і не зразумелі. Яны і цяпер жывуць так, нібыта Бога няма, і ім Бог не патрэбен. Многія лічаць, што “Бог – у іх у душы”, ім гэтага дастаткова і навошта ім хадзіць у святыню, для іх малітва не мае сэнсу, яны лічаць, што галоўнае – жыць згодна з уласным сумленнем. Часта такія людзі кажуць, што не маюць граху, таму што яны нікога не забілі, нічога не скралі. А тое, што звяртацца да мага, варажбіткіі экстрасэнса, чытаць гараскопыі верыць у іх – цяжкі смяротны грэх, людзі не ведаюць альбо не хочуць нават пра гэта слухаць, таму што цалкам упэўненыў тым, што дапамога прыходзіць ад Бога, а не ад злога.

Чалавек больш здольны да таго, каб адкінуць свой крыж, а не ўзяць на сябе нейкі цяжар. Натура чалавека пашкоджана першародным грахом, які Бог Усемагутны знішчае праз сакрамэнт святога хросту. Але ўсе іншыя грахі чалавека вырастаюць з граху пыхі, і найбольш небяспечныстан душы чалавека тады, калі ён не бачыць гэтага граху за сабою.Такі чалавек больш разлічвае на свае ўласныя сілы, чым на дапамогу бліжніх, вельмі часта сябе ўзвышае, а іншых прыніжае; сваю волю ставіць вышэй, чым волю Бога ў сваім жыцці.

О Езу Хрыстэ, міласэрны Збаўца! Ты не адкінуў цяжкі крыж, аўсклаў яго на свае плечы. Ты ўзяў крыж нашых штодзённых праблем, абавязкаў, крыж нашых хваробаўі цярпенняў, розных выпрабаванняў... Дапамажы людзям зразумець, што толькі ў Табе адзіны шлях да згоды, павагі, узаемаразумення, узаемнай падтрымкіі навучы нас усё больш Табе давяраць!

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Ойча наш…
Ты за нас цярпеў ад ранаў– Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 3. Езус Хрыстус падае пад крыжам першы раз –
Любоў падае, але падымаецца і крочыць далей


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Першае падзенне Езуса пад крыжам адлюстроўвае момант, калі чалавек, карыстаючыся парадамі іншых людзей, альбо вырашае сам асабіста і першы раз у сваім жыцці звяртаецца да варажбіткі ці прыходзіць на прыём да біяэнергатэрапеўта, альбо проста так, нібыта жартуючы, чытае гараскоп. Чалавек сам таго не разумее, што праз такія дзеянні, розныя акультныя практыкі, ён адкрывае злому духу фортку, запрашае яго ў сваё жыццё. І потым праблемы не вырашаюцца, а часцей за ўсё яшчэ больш паглыбляюцца, альбо адны знікаюць, але з'яўляюцца іншыя, больш складаныя.

Рашэнне звярнуцца да знахара вельмі часта ўзнікае з-за безнадзейнасці, калі невядома, дзе шукаць ратунку ў складанай жыццёвай сітуацыі, або пры бяссіллі медыкаў перад няўмольнасцю цяжкай хваробы.

Бываюць моманты, што чалавек раптам успамінае пра Бога – прыходзіць у святыню, каб запаліць свечку, пачынае маліцца, як умее, – і Бог, бязмежны ў сваёй міласэрнасці, схіляецца над чалавекам, першы падае яму руку, дапамагае падняцца і вырашыць жыццёвыя праблемы. Але калі чалавек не пакаецца і ўсім сваім сэрцам не навернецца да Бога, часта здараецца так, што тыя ж складаныя сітуацыі вяртаюцца ў жыццё чалавека ізноў...

О Езу Хрыстэ, міласэрны Збаўца! Падтрымай тых, хто звяртаецца да Цябе ў хвіліны цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў, дапамажы людзям грэшным зразумець, што ніводная варажбітка, маг альбо экстрасэнс не могуць па-сапраўднаму дапамагчы ў вырашэнні розных жыццёвых праблем, а для Цябе, Езу, няма нічога немагчымага, бо Ты з любові да грэшнага чалавека не адкідаеш крыж, а ўстаеш і нясеш яго далей!

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Хвала Айцу…
Ты за нас цярпеў ад ранаў – Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 4. Езус Хрыстус сустракае сваю Маці –
Пакора і супакой здольныя прынесці палёгку ў часы выпрабаванняў


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Езу Хрыстэ! На Крыжовым шляху, поўным болю, знявагі выпрабаванняў, Ты сустрэў сваю Маці, якая засталася з Табою да канца, не пакінула Цябе, як апосталы, якія разбегліся з-за страху ў цяжкія хвіліны.Найсвяцейшая Панна Марыя раздзяліла з Табою, Езу, усе жудасныя пакуты.

Часта людзі сустракаюцца з рознымі цяжкасцямі і выпрабаваннямі ў сям’і. Напрыклад, маці перажывае за свайго сына, які трапіў у залежнасць ад алкаголю ці наркотыкаў. Жонка занепакоена тым, што муж пачынае ашукваць яе, маючы адносіны з іншай жанчынай, але хлусіць, маскіруецца так, нібыта нічога дрэннага не адбываецца. Вядома, што шатан не дрэмле, і ў такіх сем’ях рэальна няма супакою і згоды. Трапляючы ў такія сітуацыі, жанчына хоча знайсці паратунак, каб як найхутчэй вызваліцца з палону злога – шукае “бабку-шаптуху”, знахарку, варажбітку, якая б дапамагла выйсці з такога становішча. І так сем’і трапляюць у яшчэ большую грахоўную бездань, а праблемыўсё роўна так і застаюцца нявырашанымі, многія сем’і нават развальваюцца з-за таго, што не маюць моцнага духоўнага падмурку – заснаваны не на Богу, а на жыццёвых поглядах свецкіх людзей.

Замест таго, каб усім сэрцам звярнуцца да Бога праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, Божай Маці, – узяць у рукі ружанец і маліцца, давяраючы ўсе складаныя сітуацыі Богу, – людзі ў роспачы мітусяцца, не маюць у сэрцах супакою, слухаюць не голас Бога, а тое, што навязвае грэшны свет. А сапраўднаму супакою і пакоры нас можа навучыць толькі Божая Маці.

О Езу Хрыстэ, міласэрны Збаўца! Дапамажы, каб у сучасных сем’ях запанаваў сапраўдны Божы супакой праз Беззаганнае Сэрца Тваёй Найсвяцейшай Маці, каб людзі шукалі ратунку толькі ў Богу і выракліся ўсялякіх акультных практых, звярнуліся ўсім сэрцам да Найсвяцейшай Панны Марыі, якая здольная растаптаць галаву пякельнага змея і знішчыць справы злога.

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Вітай, Марыя…
Ты за нас цярпеў ад ранаў –Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 5. Сымон Кірынеец дапамагае Езусу несці крыж –
Учынак міласэрнасці для бліжняга з прымусу – праява недасканалай любові


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Езу Хрыстэ! На Тваім пакутным шляху да Галготы раптам сустрэўся просты чалавек Сымон, які вяртаўся з працы стомлены і марыў як хутчэй прыйсці дадому і адпачыць. Але яго прымусілі несці цяжкі крыж. Сымон здзяйсняе ўчынак міласэрнасці не з любові да бліжняга, недабраахвотна, а выконваючы абавязак, таму і чакае, што атрымае за гэта адразу нейкую ўзнагароду.

Як жа часта здараюцца падобныя сітуацыі і ў нашым штодзённым жыцці, напрыклад, калі жонка шукае лёгкіх шляхоў, каб уратаваць свайго мужа, які пакутуе ад алкагольнай залежнасці. Прычым яна нібыта хоча ўратаваць бліжняга, але на самой справе хоча найпершуратавацца сама, таму што ўжо занадта шмат нацярпелася ад мужа-алкаголіка. Жанчына, прабываючы ў роспачы, гатова ўжо на ўсё, нават пад прымусам завесці мужа да экстрасэнса, да біяэнергатэрапеўта, шукае магчымасці вылечыць алкагалізм замовамі. Гатова звярнуцца да знахара, заплаціць любыя грошы за розныя акультныя магічныя практыкі, каб толькі яе муж перастаў выпіваць. Ёй здаецца, што робіць яна гэта з любові да бліжняга, але там, дзе дзейнічае шатан – няма гаворкі пра любоў.

Часта зварот да знахараў звязаны з тым, што вернік не ўсведамляе таго, што ён ужо мае, належачы да Касцёла. Няма больш моцнага аздараўлення ад Бога, чым шчырае прыняцце святых сакрамэнтаў, сярод якіх Езус пакінуў нам нават спецыяльны сакрамэнт – намашчэнне хворых, прадугледжаны для тых, хто мае праблемы з фізічным здароўем.

О Езу Хрыстэ, міласэрны Збаўца! Літасціва падтрымай тых, хто прабывае  ў стане  роспачы і вымушаны дапамагаць бліжнім не з любові, а пад прымусам. Дадай ім моцы для барацьбы са спакусамі, якія вораг збаўлення чалавечых душ няспынна распаўсюджвае, каб загубіць душы. Дапамажы, Езу, тым, хто знаходзіцца ў розных залежнасцях, праз прыняцце святых сакрамэнтаў разарваць грахоўныя путы і вызваліцца з-пад уздзеяння шатана.

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Ойча наш…
Ты за нас цярпеў ад ранаў – Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 6. Святая Вераніка выцірае твар Езуса –
Толькі бескарыслівая дапамога бліжняму мае вялікую каштоўнасць для збаўлення душы


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Езу Хрыстэ! На Тваім пакутным шляху да Галготы таксама сустракаецца жанчына з добрым сэрцам – святая Вераніка. Яна сама, без аніякага прымусу, выбегла насустрач Табе, каб абцерці Твой скрываўлены твар і праз просты ўчынак міласэрнасці прынесці хоць нейкую палёгку Табе, Хрыстэ. Яна не чакала падзякі, таму што толькі бескарыслівая дапамога бліжняму мае вялікую каштоўнасць для збаўлення душы. І Вераніка ведала гэта! Для яе найважнейшае – гэта дапамога бліжняму, а не клопат пра сябе.

Адным з учынкаў міласэрнасці для бліжніх з’яўляецца малітва.

І мы, хрысціяне, павінны штодня маліцца асабліва за тых, хто аддаліўся ад Бога праз грэх магіі, варажбы, хто звяртаецца да знахараў, верыць у гараскопы, знаходзіцца пад уплывам дрэнных звычак і дрэннага асяроддзя, брыдкаслоўя, праклёнаў. Менавіта маліцца за іх, а не асуджаць такіх людзей. Бог чуе ўсе нашы малітвы, калі мы да Яго звяртаемся і шчыра просім вызвалення з грахоўнай цемры.Малітва ў інтэнцыі навяртання грэшнікаў ніколі не застаецца без адказу, таму што, як кажа святы апостал Якуб, “шмат можа шчырая малітва справядлівага” (Як 5, 16). Да малітвы таксама было б добра далучыць пост і міласціну.

Самы просты ўчынак міласэрнасці, які мы можам здзяйсняць за навяртанне грэшнікаў – гэта штодня браць у рукі ружанец і з вялікім даверам маліцца. Таму што ружанцовая малітва мае вялікую моц, прычым такую, што рэальна перамагае дзеянне злога духа. Кожны раз, калі мы ўсклікаем “Вітай, Марыя”, а таксама прамаўляем святое Імя – Езус, – трасецца ўсё пекла, і з цягам часу той чалавек, за якога мы молімся, адчувае ў сэрцы патрэбу да навяртання, да перамены свайго жыцця. І з дапамогаю ласкі Божай жыццё чалавека сапраўды змяняецца. Бог вызваляе чалавека з цемры граху і перамяняе яго сэрца. Ад нас жа патрэбна толькі моцная вера, трывалая малітва і давер Богу.

О Езу Хрыстэ, міласэрны Збаўца! Умацуй сваіх верных у цнотах веры, надзеі і Божай любові, каб у сэрцах нашых нарадзілася прагненне кожны дзень бескарысліва дапамагаць іншым, не чакаць за гэта ўзнагароды, бо нашая сапраўдная ўзнагарода не на зямлі, а ў Нябесным Валадарстве.

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Вітай, Марыя…
Ты за нас цярпеў ад ранаў – Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 7. Езус Хрыстус падае пад крыжам другі раз –
Любоў не застаецца ва ўпадку, яна мацнейшая за грэх


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Езу Хрыстэ – Збаўца свету грэшнага! Ты вучыш нас жыць у праўдзе, не асуджаць іншых, калі асуджаюць нас, чыніць дабро тым, хто нам учыніў зло, вучыш нас благаслаўляць і маліцца за тых, хто пераследуе нас, любіць не толькі тых, хто нас любіць, хто нам прыемны, але любіць і ворагаў нашых. Таму што любоў – магутная сіла, яна мацнейшая за любы самы цяжкі грэх.

Вельмі часта ўсе нашы праблемы паўстаюць з-за таго, што мы цалкам не давяраем Богу дзейнічаць у нашым жыцці. Шмат людзей і да сённяшняга дня вераць у розныя забабоны і прыкметы. На жаль, нават некаторыя веруючыя практыкуючыя хрысціяне, якія прыступаюць да сакрамэнту пакаяння, вялікую ўвагу ў сваім жыцці надаюць такім распаўсюджаным забабонам: цяжкі, няўдалы дзень – пятніца 13-га; чорная кошка перабегла дарогу – чакай няшчасця; нельга прывітацца праз парог; нельга вяртацца, калі забыўся ўзяць нейкую рэч, і яшчэ шмат розных забабонаў людзі прыдумваюць сабе падчас вяселля і пахавання. Цяжкі грэх чыняць, калі замест малітвы аб супакоі для душы спачылага на могілках ставяць чарку гарэлкі. Так і самі грашаць, і яшчэ іншых намаўляюць і падштурхоўваюць да граху, а гэта ўжо – больш цяжкі ўпадак пад цяжарам граху, які перашкаджае дзеянню Святога Духа ў нас.

О Езу Хрыстэ, міласэрны Збаўца! Ты не жадаеш, каб чалавек трываў у граху, заставаўся ва ўпадку, таму менавіта з любові да слабага грэшнага чалавека Ты знаходзіш сілы, каб паўстаць пасля другога, больш цяжкага падзення на Крыжовым шляху, пакорна бярэш крыж і крочыш далей, каб адчыніць для грэшнікаў брамы Божай Міласэрнасці!

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Хвала Айцу…
Ты за нас цярпеў ад ранаў – Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 8. Езус Хрыстус суцяшае ерузалемскіх жанчын –
Любоў не шукае свайго, яна суцяшае іншых


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Ідучы стомлены, знясілены па дарозе, Ты, Езу, на сваім пакутным шляху заўважаеш жанчын, якія плачуць і спачуваюць Табе. Хтосьці іншы, можа, нават не звярнуў бы на іх увагі, не змог бы павярнуць галавы ў іх бок, таму што цярпеў жудасныя пакуты і боль. Але Ты, Хрыстэ, яшчэ знаходзіш для жанчын словы суцяшэння. Яны спачуваюць Табе, а Ты ім спачуваеш, кажучы: “Не па Мне плачце, а па сабе і па дзецях вашых”.

І калі мы сёння паглядзім на нашае жыццё, то сапраўды, мы павінны горкімі слязьмі плакаць па сабе і па нашых дзецях, гледзячы на той шлях, якім мы крочым у сваёй штодзённасці. Сёння большасць дзяцей яшчэ нават у школе на перапынках паміж заняткамі выбягае на вуліцу, каб, стоячы з сябрамі, разам пакурыць, таксама слухаюць музыку-тэхна, якая негатыўна ўплывае на псіхіку. Больш за тое, брыдкаслоўе для многіх падлеткаў, нажаль, стала нармальнай з’явай. А якія жудасныя фільмы часта глядзяць дзеці па тэлебачанні, можа, нават і разам з бацькамі? Бывае, што шмат часу праводзяць, седзячы за камп’ютарам, гуляючы ў розныя гульні, якія не вядуць да развіцця, а дапамагаюць хутчэйшай дэградацыі чалавека, і шмат чаго іншага негатыўнага можна знайсціў нашай штодзённасці. А ўсё гэта вынікае з таго, што некаторыя бацькі не клапоцяцца аб духоўным і фізічным развіцці сваіх дзяцей. Змаленства не прывялі дзіця ў нядзельную школу ў святыню, каб яно пазнавала Бога і адчувала Божую любоў; не клапаціліся аб тым, каб дзіця паядналася з Богам праз святыя сакрамэнты.

І наадварот, шчаслівыя тыя дзеці і тыя сем’і, у якіх пануе згода, супакой, любоўі міласэрнасць, а менавіта па той прычыне, што ў такіх сем’ях Бог стаіць на першым, галоўным месцы. І вельмі проста казаў у свой час святы Аўгустын: “Калі Бог будзе на першым месцы, то ўсё іншае будзе на сваіх месцах”. Сапраўды, так і ёсць!

О Езу Хрыстэ, міласэрны Збаўца! Падтрымай духоўна і накіруй на добры і верны шлях тых, хто згубіўся ў непатрэбнай мітусні штодзённасці, і дапамажы, каб з усіх каштоўнасцяў, якія існуюць вакол, мы перш за ўсё выбіралі Цябе, Хрыстэ, і на Табе – магутнай скале – будавалі ўсё нашае жыццё!

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Вітай, Марыя…
Ты за нас цярпеў ад ранаў – Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 9. Езус Хрыстус падае пад крыжам трэці раз –
Любоў – шлях да пакаяння і навяртання сэрца


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Езу Хрыстэ! Ты не жадаеш смерці грэшніка, а прагнеш, каб навярнуўся да Цябе ўсім сэрцам і жыў! Ты нікога не караеш, нават самага зацвярдзелага грэшніка.

Кожны чалавек вольны ў выбары свайго жыццёвага шляху: трываць пры Богу ці служыць шатану. Іншага шляху няма. Калі чалавек у сваім жыцці вырашае свядома займацца рознымі акультнымі практыкамі, і яшчэ іншых заахвочвае прымаць у іх удзел, цяжар граху павялічваецца ў шмат разоў, таму што ў небяспечны стан трапляюць іншыя душы.

Сёння вельмі часта можна натрапіць на такія паўсюдна расклееныя рэкламныя аб’явы, што варажбітка, экстрасэнс, які мае вельмі вялікі вопыт працы, дапаможа вырашыць абсалютна ўсе праблемы, нават жыллёвыя, а тым большз берагчы сям'ю, зняць радавое пракляцце і шмат чаго іншага. Так людзі з-за сваёй духоўнай слепаты трапляюць у пастку злога, які кружыць, як грозны леў, і шукае, каго паглынуць. Людзі прагнуць знайсці паратунак – тэлефануюць варажбіткам, а потым яшчэ іншым даюць нумар тэлефона і адрас, абавязкова раяць туды звярнуцца.

Нажаль, сёння ўжо не рэдкасць, калі магія, варажба перадаецца з роду ў род: напрыклад, пасля смерці “бабулі-шаптухі” яе “дзейнасць” працягвае альбо дачка, альбо ўнучка, праўнучка... А потым самі ж і здзіўляюцца, чаму пасля смерці знахаркі пачынаюць гінуць родныя і блізкія, прычым не проста паміраюць, але вельмі трагічна гінуць. А ўсё менавіта таму, што калі праз чары і варажбу шатан дапамагае, то потым ён абавязкова забірае пэўную ахвяру за сваю дапамогу – прычым не малую ахвяру! Так, людзі прыязджаюць да знахаркі, і нібыта ўсё ў іх становіцца добра, на некаторы час праблемы знікаюць, людзі кажуць, што ім дапамагло. Але адкуль прыходзіць тая дапамога? Вядома, што ад злога, не ад Бога. Дык ці патрэбна прадаваць сваю душу шатану, ды яшчэ душы сваіх родных?

Езу Хрыстэ, міласэрны Збаўца! Тваё трэцяе падзенне пад крыжам – самае цяжкае. Гэтае падзенне найбольш прыгнятае Цябе: крыж так моцна прыціскае Цябе да зямлі, што, здаецца, Ты ўжо больш не зможаш падняцца іісці далей.

Але любоў – моцная, яна не можа застацца ва ўпадку, таму, о Хрыстэ, міласэрны Збаўца, Ты даеш грэшным людзям ласку пакаяння! Прасвятлі розум людзей і дай ласку шчырага слёзнага пакаяння і навяртання сэрца!

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Ойча наш…
Ты за нас цярпеў ад ранаў – Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 10. З  Езуса Хрыста здзіраюць адзенне –
Любоў церпіць за бессаромнасць


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Езу Хрысце! У Цябе забраліўсё, нават адзенне. Але Ты прабачыў тым злачынцам, якія здзекваліся з Цябе і раздзіралі Тваю вопратку на часткі! Ты нікога не асуджаеш і нікім не пагарджаеш! Як жа жудасна бывае глядзець сёння асабліва на моладзь, якая зневажае сваё цела: робіць розныя татуіроўкі, нават выколвае крыж альбо выявы святых на сваім целе. Прабач ім, Божа, бо часта не ведаюць таго, што руйнуюць храм Святога Духа, не задумваюцца над тым, што чалавек створаны на вобраз і падабенства Божае! Многія лічаць, что нічога шкоднага сама па сабе татуіроўка не нясе, але не ведаюць таго, што гэта адкрытая фортка для дзеяння злога духа.

Касцёл звяртае ўвагу на Святое Пісанне, дзеў Кнізе Левіт сказана не наносіць тату на знак жалобы па памерлых. Сёння ж моладзь робіць наколкі толькі“дзеля прыгажосці”, але яны крыюць у сабе вельмі сур’ёзную духоўную небяспеку: могуць стаць прычынаю калі не апантання, то пэўнага знявольвання чалавека.

А яшчэ можна часта назіраць, асабліва ў спякотны летні час, як людзі заходзяць у святыню, апранутыя неналежным чынам: прыходзяць у дом Божы, нібыта на пляж: у шортах, кароткіх спадніцах... Тым самым яны таксама зневажаюць Цябе, Хрыстэ! Але Ты не асуджаеш грэшнікаў: Ты справядліва судзіш грэшныя учынкі, асуджаеш сам грэх, але не грэшніка!

Езу Хрыстэ! Ты церпіш за чалавечую бессаромнасць, міласэрны Збаўца! Дапамажы нам, слабым, грэшным людзям, усвядоміць сваю чалавечую годнасць, з пашанаю ставіцца да свайго цела, каб у целе праслаўляць Цябе, Хрыстэ, а не праклінаць!

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Хвала Айцу…
Ты за нас цярпеў ад ранаў – Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 11. Укрыжаванне Езуса –
Любоў прыбіваюць да крыжа


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Разважаючы над момантам укрыжавання Збаўцы, варта засяродзіцца на тым, як мы рыхтуемся і прыступаем да сакрамэнту пакаяння. Ці годна мы робім рахунак сумлення перад споведдзю, ці сапраўды імкнёмся да таго, каб стаць перад Богам у праўдзе?А які наш жаль за грахі: дасканалы, з любові да Бога, альбо недасканалы і вынікае толькі са страху быць пакараным за грэх? І ці ўвогуле шчырая наша споведзь, а можа, мы толькі прагнем апраўдацца перад святаромі замест таго, каб каяцца ў сваіх уласных грахах, на споведзі пачынаем пералічваць грахі зяця, нявесткі, дачкі, сына, мужа, жонкі альбо сваіх суседзяў, супрацоўнікаў, бо хочам у параўнанні з імі выглядаць лепш? Тады будзе не споведзь, а не штоіншае, як асуджэнне бліжніх; тым самым мы чынім яшчэ адзін грэх, і споведзь не будзе лічыцца сапраўднаю.

А калі паглядзець, ці ёсць у нас у сэрцы жаданне выправіцца і больш не грашыць? Ці прыкладаем мы якія-небудзь намаганні, каб змяніцца, навярнуцца да Бога сэрцам, душою і розумам? Ці годна мы выконваем прызначаную пакуту альбо ставімся да яе несур’ёзна? Кожны асабіста ў сваім сэрцы няхай паразважае над гэтымі пытаннямі.

Яшчэ хочацца ўзгадаць такую праўдзівую гісторыю з жыцця, як чалавек укрыжоўвае Збаўцу сваімі ўчынкамі, жадаючы бліжняму зла. Аднойчы ў святыню да маладога святара прыйшла адна жанчына іпачала скардзіцца на сваю нявестку, а потым папрасіла таго святар аадслужыць святую Імшу ўінтэнцыі, каб Бог пакараўяе нявестку, таму што яна вельмі дрэнная. Святар рашуча адмовіўся і адказаў жанчыне: “Я не магу ў такой інтэнцыі цэлебраваць Імшу, таму што няма дабра для чалавека”. Ён папрасіў гэтую жанчыну супакоіцца, але яна ўсё роўна не магла спыніцца і настойвала на сваім: “Хачу, каб Бог пакараў маю нявестку!” Тады з натхнення Святога Духа святар прамовіў да жанчыны: “Добра, святую Імшу я адслужу, але крыху змяню інтэнцыю: каб Бог пакараў тую з вас, якая ў Яго вачах найгоршая”. Тады жанчына адразу пачала ўзрушана крычаць: “Не, не, не трэба так, не трэба! Я нязгодная на такую інтэнцыю!”І выйшла са святыні... Мабыць, зразумела, што ў Божых вачах сітуацыя можа выглядаць зусім інакш, чым яна сабе ўяўляе, і, можа, увогуле не нявестка яе найгоршая.

Езу Хрыстэ, міласэрны Збаўца! Дапамажы нам заўжды, робячы рахунак сумлення, у поўнай праўдзе адкрываць прад Табою сэрца; дай нам ласку навяртання, дасканалага жалю за свае грахі і шчырага пакаяння; падтрымай духоўна ў барацьбе з грахом асуджэння бліжніх!

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Ойча наш…
Ты за нас цярпеў ад ранаў – Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 12. Езус Хрыстус памірае на крыжы –
Любоў адчыняе брамы Божай Міласэрнасці


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Галгота…Крыж… Цішыня… Любоў перамагае смерць… Езус Хрыстус адчыняе брамы Божай Міласэрнасці…

“І мы пазналі, і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог. Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім” (1 Ян 4, 16).

(далей малітва ў маўчанні, у цішыні сэрца)

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
О Кроў і Вада, якая выплыла з Найсвяцейшага Сэрца Езуса, як крыніца міласэрнасці для нас – давяраем Табе!

Хвала Айцу…
Ты за нас цярпеў ад ранаў – Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 13. Цела Езуса здымаюць з крыжа –
Згода з Божай воляй, пакора і вернасць – шлях да святасці


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Калі засяроджваем позірк на крыжы, у душы нараджаюцца словы: Езу! Не цвікі Цябе прыбілі, а мой грэх, і не людзі Цябе забілі, а мой грэх. Так сапраўды ёсць! Менавіта сваімі грахамі мы кожны раз зноўі зноў укрыжоўваем Хрыста. Сваімі словамі, учынкамі і занядбаннямі абражаем Бога, але Ён не стамляецца прабачаць нам, калі прыходзім да святой споведзі і ў пакоры сэрца схіляемся перад Ім, калі дашчэнту руйнуем нашую пыху і эгаізм. Таму што эгаізм чалавека яго прыніжае, а пакора – узвышае.

Сапраўднай пакоры нас вучыць Божая Маці – Найсвяцейшая Панна Марыя, на рукі якой паклалі Цела Езуса, знятае з крыжа. Панна Марыя ведала, што праз Яе душу пройдзе меч, але, нягледзячы на ўсе цяжкасці і выпрабаванні, з даверам згаджалася з Божай воляй і заўсёды заставалася пакорнай і вернай Богу. Яна ведала, што Яе Адзінародны Сын – Езус Хрыстус – церпіць сёння і будзе цярпець аж да сканчэння свету за грахі ўсяго чалавецтва. Божая Маці прыняла смерць свайго Сына ў маўчанні, Яна не наракала, чаму так сталася, таму што ведала цану збаўлення. Езус Хрыстус прынёс сябе ў ахвяру, каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае! Сваёй крыжовай ахвярай наш міласэрны Збаўца адчыніў брамы Божай Міласэрнасці для ўсяго свету.

Гэта вялікі Божы дар для нас, калі мы, не маючы на сумленні цяжкага граху і не маючы прывязанасці нават да штодзённага граху, у стане асвячальнай Божай ласкі, гэта значыць пасля сакрамэнту пакаяння, прымем святую Эўхарыстыю і памолімся ў інтэнцыях Святога Айца – тады можам атрымаць поўны адпуст: прабачэнне грахоў, а таксама іх наступстваў – правін і кар за грахі.

Душа і сэрца чалавека ў такім стане – чыстыя! Толькі чыстыя сэрцам могуць убачыць Бога. Мы павінны імкнуцца да чысціні сэрца, да святасці, таму што гэта – пакліканне кожнага хрысціяніна!

О Езу Хрыстэ, міласэрны Збаўца! Накіруй нас на верны,праўдзівы шлях – шлях міласэрнасці, любові і святасці!

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Ойча наш…
Ты за нас цярпеў ад ранаў – Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 14. Цела Езуса паклалі ў грабніцу –
Любоў прамаўляе ў цішыні


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і Цябе ўслаўляем!
В.: Бо праз Крыж і Муку сваю прынёс Ты збаўленне свету!


Цела Езуса паклалі ў грабніцу ў Вялікую пятніцу, і зямлю агарнула глыбокая цішыня і супакой. Скончыліся пакуты Божага Сына, але Ён застаўся верны сваім абяцанням – на трэці дзень уваскрос, не пакінуў нас сіротамі і да сённяшняга дня прабывае разам з намі, дае нам на спажыву сваё святое Цела. Езус Хрыстус прагне яднацца з намі ў сакрамэнце Эўхарыстыі падчас кожнай святой Імшы. Эўхарыстыя – гэта падзяка! Падзяка за дар жыцця, за бескарыслівую любоў Бога да чалавека. Але ці годна мы прымаем такі вялікі Божы дар, ці належным чынам рыхтуем свае сэрцы да святой Камуніі? Ці ўмеем мы засяродзіцца на ўнутранай цішыні ў маўчанні, каб пачуць тое, што Бог хоча прамовіць у глыбіні сэрца? А можа, часта здараецца так, што, прыходзячы ў святыню на Імшу, канцэнтруем увагу толькі на сваіх думках, праблемах, цяжкіх сітуацыях, якія нам здаюцца невырашальнымі? Магчыма, прабываем у напружаным стане, таму што не можам прабачыць каму-небудзь з нашых бліжніх, хаця ж у малітве “Ойча наш” звяртаемся да Бога наступнымі словамі: “…і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым”.

Бог не глядзіць на знешняе аблічча чалавека, Ён найперш глядзіць у глыбіню чалавечага сэрца! Езус засяроджвае нашу ўвагу на прабачэнні, міласэрнасці і любові да бліжніх. І менавіта таму праз святую сястру Фаўстыну сам Езус Хрыстус навучыў нас маліцца Вяночкам да Божай Міласэрнасці.

Гэта вельмі моцная малітва, таму што шатан ненавідзіць Божуюміласэрнасць. Мы просім міласэрнасці для нас і для ўсяго свету. Слова “нас” азначае таго, хто моліцца Вяночак, і тых, за каго ён хоча альбо мае абавязак маліцца. У сваю чаргу “ўвесь свет”– гэта ўсе людзі, якія жывуць на зямлі, і душы, якія церпяць у чыстцы. Молячыся словамі гэтага Вяночка, мы здзяйсняем акт любові да бліжняга, што – разам з даверам – з’яўляецца неабходнай умовай атрымання ласкаў.

Праз Вяночак да Божай Міласэрнасці можна выпрасіць у Бога для сябе і для бліжніх усе патрэбныя ласкі, калі тое, аб чым просім, будзе згодна з Божай воляй. А Божая воля, перш заўсё, – гэта наша асвячэнне!

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны – змілуйся над намі і над усім светам!
Ойча наш…
Ты за нас цярпеў ад ранаў – Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Малітва на заканчэнне Крыжовага шляху

Акт прысвячэння свету Божай Міласэрнасці
(св. Ян Павел II)

Божа, Ойча Міласэрны, які аб’явіў сваю любоў
у Тваім Сыне Езусе Хрысце
і выліў яе на нас у Духу Святым, Суцяшальніку,
Табе давяраем сёння лёсы свету
і кожнага чалавека.
Схіліся над намі, грэшнымі, вылечы нашую слабасць, перамажы ўсялякае зло, дазволь усім жыхарам зямлі адчуць Тваю міласэрнасць, кабу Табе, Трыадзіны Божа, заўсёды знаходзілі крыніцу надзеі.
Ойча Спрадвечны, дзеля балеснай мукі
і змёртвыхпаўстання Твайго Сына, май міласэрнасць да нас і да ўсяго свету! Амэн.

Каб атрымаць адпуст, памолімся ў інтэнцыях Святога Айца

Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… Веру ў Бога …
альбо Тваёй абароне аддаемся…

Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова
парафія Свв.Сымона і Алены, г. Мінск

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.