Прадстаўнікі розных канфесій Беларусі збяруцца на экуменічныя набажэнствы (дададзены тэксты набажэнстваў) |
Анонсы |
24.01.2012 15:48 |
18–25 студзеня 2012 г. ва ўсім свеце пройдзе 45 Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Да гэтай малітвы, па добрай традыцыі, далучаецца і Каталіцкі Касцёл у Беларусі. Сёлета тэксты да так званага экуменічнага тыдня ўпершыню падрыхтавалі хрысціяне Польшчы. Яго тэмай сталі словы з Першага Паслання да Карынцянаў — «Перамененыя перамогай Езуса Хрыста». У межах тыдня экуменічныя набажэнствы з удзелам прадстаўнікоў розных канфесій пройдуць у мінскай архікатэдры і гродзенскім катэдральным касцёле. 21 студзеня ў 19.30 (пасля святой Імшы) распачнецца супольная малітва прадстаўнікоў розных канфесій у мінскім касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У гродзенскай катэдры набажэнства Божага слова і набажэнства святла адбудзецца 24 студзеня ў 18.30. Шчыра заахвочваем далучыцца да супольнай малітвы за адзінства хрысціянаў. |