Конкурс да 400-годдзя з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе |
Анонсы |
27.03.2013 10:03 |
Памятаючы пра неабходнасць падтрымліваць гэтую традыцыю, рэдакцыя часопіса «Ave Maria» абвяшчае конкурс на лепшы твор (верш, песню, эсэ, кароткае апавяданне), прысвечаны 400-годдзю з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе. Творы просім дасылаць у рэдакцыю да 1 чэрвеня 2013 года. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя на ўрачыстасці ў Будславе. Пераможцы атрымаюць у падарунак добрую духоўную літаратуру. Пасля завяршэння конкурсу плануецца выданне кнігі, у якую будуць уключаныя лепшыя конкурсныя працы. Згадаем, што ў 2003 г. рэдакцыя часопіса «Ave Maria» ўжо праводзіла конкурс, прысвечаны юбілею Будслава. Гэтая акцыя мела добры плён: у рэдакцыю было даслана каля 100 творчых працаў і па выніках конкурсу была выдадзена кніжка вершаў-малітваў «У будслаўскай святыні Ты ранішняй зоркай...». Адрас для карэспандэнцыі: У часопісе №3 за 2013 год апублікаваны першыя конкурсныя матэрыялы: эсэ Уладзіміра Вайцяховіча «Матчына Ласка» і Аксаны Ючкавіч «Лютаўская Пілігрымка». Чакаем ад вас, дарагія чытачы, новых твораў на конкурс. Рэдакцыя
часопіса «Ave Maria» |