4 красавіка — 400-годдзе прабывання цудатворнага абраза ў Будславе |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
04.04.2013 11:42 |
Чацвёртага красавіка 2013 г. споўніцца 400 гадоў з таго дня, калі кс. Ісаак Салакай ахвяраваў святыні ў Будславе абраз Маці Божай. Вядомы цяпер як абраз Маці Божай Будслаўскай ён быў намаляваны ў 1598 г. у Рыме і ахвяраваны папам Кліментам VIII мінскаму ваяводу Яну Пацу. Як вядома, урачыстасці з гэтай нагоды пройдуць 5–6 ліпеня. Духоўная падрыхтоўка да юбілею распачалася яшчэ тры гады таму і праходзіла пад дэвізамі: «Марыя — выбраная дачка Бога Айца» (2010 г.), «Марыя — святыня Духа Святога» (2011 г.), «Марыя — Маці Збаўцы» (2012 г.), а сёлетнія ўрачыстасці пройдуць пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры». Важным акцэнтам святкавання юбілею з’яўляецца перэгрынацыя копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай па ўсіх дыяцэзіях Беларусі. Да юбілею Белпошта падрыхтавала марку, а Нацбанк РБ плануе выпусціць юбілейную манету. 4 красавіка ў Facebook з’явіцца таксама старонка, прысвечаная юбілею абраза. Святлана Жылевіч |