Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма Года Міласэрнасці ў Віцебскай дыяцэзіі
Анонсы
12.11.2015 13:56

Святы Год Міласэрнасці абвясціў Папа Францішак. Гэты год пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня 2015 г., і скончыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.

Адкрыццё Святых Дзвярэй у Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца 13 снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску i ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.

Святы Айцец Францішак, абвяшчаючы Год Міласэрнасці, адзначыў, што гэта асаблівы год ласкі і атрымання адпустаў. Каб атрымаць адпуст, вернікі павінны здзейсніць кароткую пілігрымку да Святых Дзвярэй, адчыненых у кожнай катэдры або касцёлах, вызначаных дыяцэзіяльным біскупам, а таксама ў чатырох папскіх базыліках у Рыме, у знак глыбокага імкнення да сапраўднага навяртання.

2015 год:

  • 8 снежня — адкрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы Святога Пятра
  • 13 снежня — адкрыццё Святых Дзвярэй у Латэранскай базыліцы і ў катэдрах ва ўсім свеце
  • 13 снежня у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску — 09.30
  • 13 снежня — у санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе — 18.00


2016 год:

  • 1 студзеня — Сусветны дзень міру — адкрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы Санта Марыя Маджорэ
  • 19-21 студзеня — юбілей душпастыраў пілігрымак і працаўнікоў месца, куды прыбываюць пілігрымкі
  • 19 студзеня — Агульнабеларускі юбілей працаўнікоў санктуарыяў на тэму «Санктуарый як месца асаблівага спаткання з Міласэрнасцю Айца» ў Тракелях
  • 25 студзеня — адкрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы святога Паўла ў Рыме
  • 2 лютага — юбілей законных асобаў і заканчэнне Года кансэкраванага жыцця
  • 4 лютага — юбілей кансэкраваных асобаў у Докшыцах
  • 10 лютага — Папяльцовая серада — пасланне місіянераў міласэрнасці
  • 22 лютага — юбілей Рымскай курыі
  • 28 лютага — юбілей дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас»
  • 4-5 сакавіка — «24 гадзіны для Пана» з пакутным набажэнствам у базыліцы святога Пятра
  • 4-5 сакавіка — 24 гадзіны адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў парафіяльных касцёлах
  • 19 сакавіка — малітоўная сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі ў Полацку (адказны: кс. Аляксей Асон)
  • 20 сакавіка — Пальмовая нядзеля — Дыяцэзіяльны дзень моладзі ў Рыме
  • 3 красавіка — Нядзеля Божай Міласэрнасці — юбілей для ўсіх практыкуючых духоўнасць Божай Міласэрнасці
  • 23 красавіка — малітоўная сустрэча моладзі ў Паставах (адказны: кс. Аляксей Асон)
  • 24 красавіка — юбілей моладзі ва ўзросце 13-16 гадоў, якая будзе прыступаць да сакрамэнту канфірмацыі, пад дэвізам «Вызнаванне веры і будаўніцтва культуры міласэрнасці»
  • 7 мая — юбілей міністрантаў у Паставах (адказны: кс. Аляксандр Грыцкевіч)
  • 13 мая — юбілей Легіёну Марыі ў Шуміліне (адказны: а. Кшыштаф Коц’ян ОР)
  • 28 мая — працэсія Божая Цела ў Віцебску
  • 29 мая — урачыстасць Божага Цела ў Італіі — юбілей дыяканаў
  • 2 чэрвеня — вігілія ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса — Агульнабеларускі юбілей святароў у Браславе
  • 3 чэрвеня — урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса — юбілей святароў: 160-я гадавіна ўстанаўлення гэтай урачыстасці Папам Піем ІХ у 1856 годзе
  • 12 чэрвеня — юбілей хворых і інвалідаў. Парафія Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску Просьба арганізаваць таксама юбілей хворых у парафіях дыяцэзіі
  • 1-2 ліпеня — юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе. Юбілей 25-годдзя ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай мітраполіі
  • 26-31 ліпеня — юбілей моладзі — Сусветны дзень моладзі ў Кракаве
  • 11-13 жніўня — Агульнабеларуская малітоўная сустрэча моладзі ў Лідзе (парафія Святой Сям’і)
  • 17-19 жніўня — Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Браславе
  • 19 жніўня — удзяленне сакрамэнту канфірмацыі ў Браславе
  • 20 жніўня — урачыстасць Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе
  • 4 верасня — літургічны ўспамін бл. Маці Тэрэзы з Калькуты — юбілей усіх асобаў, адданых служэнню міласэрнасці
  • 10-11 верасня — Агульнабеларуская сустрэча сем’яў у Браславе
  • 24 верасня — сустрэча для катэхетаў у Глыбокім (адказны: кс. Мікалай Ціхановіч)
  • 25 верасня — юбілей катэхістаў і катэхетаў
  • 8-9 кастрычніка — Марыйны юбілей
  • 13 кастрычніка — Марыйны юбілей у Шуміліне. Просьба арганізаваць Марыйны юбілей у парафіях дыяцэзіі
  • 1 лістапада — папская святая Імша за памерлых
  • 6 лістапада — юбілей вязняў у базыліцы святога Пятра.
  • 13 лістапада — закрыццё Святых Дзвярэй папскіх базылік Рыма і ў дыяцэзіях
  • 13 лістапада — у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску — 09.30
  • 13 лістапада — у санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе — 18.00
  • 20 лістапада — урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету — закрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы святога Пятра і заканчэнне Юбілею Міласэрнасці

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.