Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
						
						
| Урачыстасць закрыцця Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі | 
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія | 
| 14.11.2016 09:56 | 
| 13 лістапада, у дзень завяршэння Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Беларусі і ва ўсіх краінах свету, сімвалічнае закрыццё Святых Дзвярэй прайшло ў Нацыянальным марыйным санктуарыі ў Будславе. 
 Урачыстую святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. У гэты дзень у сцены санктуарыя былі ўмураваны памятныя знакі Года Міласэрнасці.  
 Завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле і закрыццё Брамаў Міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме адбудзецца 20 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. 
 
 (VGr) | 
| Фотарэпартаж | 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
					












 
  
  
  для друку
 для друку
