Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Брамы Міласэрнасці закрыліся... у Антарктыдзе
18.11.2016 10:24

Святыя Дзверы Юбілею Міласэрнасці закрыліся і ў Антарктыдзе — у самай першай каталіцкай капліцы св. Францішка Асізскага, пабудаванай сярод леднікоў у 1976 годзе.

Гаворка ідзе пра ўяўныя дзверы, паколькі ў капліцы ёсць толькі ўваход і некалькі вокнаў. Абрад закрыцця Святых Дзвярэй здзейсніў капелан Леанідас Адрыян Торэс, які апякуецца аргенцінскай станцыяй «Эсперанса».

Паводле слоў святара, як паведамляе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Год Міласэрнасці выклікаў тут самы сапраўдны «духоўны землятрус»: вельмі многія ўзнавілі ў гэтым годзе свой удзел у сакрамэнтах, што ў пэўнай ступені было звязана з асаблівай сімпатыяй аргенцінцаў да Папы Рымскага, які паходзіць з гэтай краіны.

Таксама па тэме:

Капелан павінен быў павялічыць колькасць Імшаў, з-за якіх ён здзяйсняе частыя пералёты — і робіць гэта з вялікай радасцю.

Святар распавёў, што ў Год Міласэрнасці колькасць слухачоў адзінага каталіцкага радыё Антарктыды — «Радыё Арханёла Габрыэля» — дасягнула рэкорднай лічбы дзякуючы спецыяльным праграмам, прысвечаным міласэрнасці.

«Цяпер мы, святары, павінны дапамагчы людзям, каб гэтая вясна працягвалася», — сказаў кс. Леанідас.

Некалькі дзён таму тут прайшоў чарговы хрост. Яго прынялі падлеткі, якія самі рашыліся на гэты ўчынак, атрымаўшы дазвол у сваіх бацькоў. «Хоць нашы Святыя Дзверы і ўяўныя, — кажа святар, — міласэрнасць рэальная, і яна прыносіць шмат плёну».

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.