У цэнтры холаду: 8 хрысціянскіх святыняў у Антарктыдзе |
24.02.2016 09:45 |
Антарктыда — найбольш суровая кліматычная вобласць Зямлі з нізкімі тэмпературамі паветра, моцнымі вятрамі, снежнымі бурамі і туманамі. Сярэдняя зімовая тэмпература тут дасягае -60° С. Аднак нават холад не перашкода для малітвы і службы. Прапануем азнаёміцца з васьмю незвычайнымі святынямі Антарктыды. На тэрыторыі аднаго з касцёлаў у Антарктыдзе нават нарадзіўся першы ў гісторыі гэтай часткі Зямлі чалавек. І хоць было гэта ў 1979 годзе, тое немаўля і па сёння застаецца першым і апошнім, народжаным у Антарктыдзе. Святыні, пра якія пойдзе гаворка, размешчаны на тэрыторыі палярных станцый такіх краін, як Расія, Украіна, Аргенціна, ЗША і Чылі. 1. Капліца «Касцёл снягоў» на станцыі Мак-Мерда, востраў Роса Касцёл снягоў знаходзіцца на тэрыторыі амерыканскай антарктычнай станцыі Мак-Мерда і лічыцца пазаканфесійным: тут рэгулярна праходзяць набажэнствы ў каталіцкім і пратэстанцкім абрадах. Былі выпадкі, калі ў Касцёле снягоў праводзіліся будысцкія і бахайскія цырымоніі. Святыня была ўзведзена ў 1956 годзе. Аднак у 1978 годзе будынак згарэў і на яго месцы ўзвялі часовую капліцу. Новы будынак з’явіўся ў 1989 годзе. 2. Царква Святой Тройцы — руская праваслаўная царква на востраве Ватэрлоо паблізу расійскай палярнай станцыі Белінгсгаўзен Драўляная святыня Святой Тройцы была пабудавана ў 2004 годзе па благаслаўленні Патрыярха ўсяе Русі Алексія ІІ, які быў адным з аўтараў ідэі будаўніцтва пастаяннага храма ў Антарктыцы. Храм быў зрублены ў Алтаі і адносіцца да Патрыяршага падвор’я Троіца-Сергіевай лаўры. На сёння ў храме служаць два клірыкі. 3. Часоўня святога раўнаапостальскага князя Уладзіміра на ўкраінскай станцыі «Акадэмік Вярнадскі» Самая паўднёвая праваслаўная часоўня ў свеце адкрыта ў 2011 годзе. 4. Каталіцкая капліца Найсвяцейшай Дзевы Луханскай на аргенцінскай станцыі Марамбіа, востраў Сеймар
Тут размешчаны першы ў Антарктыдзе аэрадром, таму станцыю называюць «варотамі ў Антарктыду» 5. Каталіцкая капліца святога Францішка Асізскага на станцыі Эсперанса на Антарктычным паўвостраве На станцыі ёсць школа, музей, бальніца. На аргенцінскай станцыі Эсперанса ў 1979 годзе нарадзіўся хлопчык, які стаў першым чалавекам, які з’явіўся на свет у Антарктыцы. 6. Балгарская праваслаўная часоўня святога Іаана Рыльскага на станцыі святога Клімента Ахрыдскага на востраве Смаленск (Лівінгстан) Ідэя будаўніцтва часоўні, якая атрымала імя нябеснага апекуна балгараў святога Іаана Рыльскага, была прапанавана фондам «2000 гадоў Нараджэння Хрыста» пры садзейнічанні балгар, якія працавалі ў Антарктыдзе. З-за пацяплення клімату часоўня была разбурана ледніком, які рухаецца. У 2012 годзе распачата новае будаўніцтва храма ўжо на скальным фундаменце. 7. Касцёл Санта Марыя Рэйна дэ ла Пас у горадзе Віла Лас Эстрэлас, правінцыя Антарктыка-Чылена
Касцёл пабудаваны з марскіх кантэйнераў. У пасяленні, дзе знаходзіцца святыня, жывуць супрацоўнікі ваеннай чылійскай базы і іх сем’і. У пасёлку ёсць школа, паштовае аддзяленне і банк. 8. Каталіцкая капліца, цалкам вырабленая з ільду, на станцыі Бельграна ІІ, зямля Котса У гэтым месцы дзень і ноч доўжацца па чатыры месяцы (!). Святыня ў ледзяной пячоры была пабудавана ў 1955 годзе. |