Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма святкавання Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Анонсы
20.11.2015 14:34

Надзвычайны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці будзе працягвацца з 8 снежня 2015 г. (урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі) да 20 лістапада 2016 г. (урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету) пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец».

к Снежань 2015 г.

8 снежня (аўторак) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Адкрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы св. Пятра.

12–13 снежня (субота – нядзеля) адвэнтавае чуванне моладзі ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) і ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Камсамольская, 4).

Мінск – пачатак чування ў архікатэдры – у 21.00.
Адказныя – кс. Андрэй Калядка і кс. Раман Суша.
Магілёў – пачатак чування ў катэдры – у 12.00.
Адказны – кс. Віталій Драздоўскі.

13 снежня – III нядзеля Адвэнту.

Мінск адкрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

  • Пачатак (Statio) у касцёле свв. Сымона і Алены (пл. Незалежнасці, 15) святой Імшой у 11.00.
  • У 12.00 працэсія з Чырвонага касцёла да архікатэдры.
  • У 13.00 – адкрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры.

Узначальвае святкаванне Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Магілёў адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пачатак (Statio) у капліцы на польскіх могілках (вул. Лазарэнка) Імшой у 09.30. Затым у 10.30 працэсія з капліцы да катэдры. Адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры ў 11.00. Узначальвае святкаванне біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Будслаў адкрыццё Святых Дзвярэй у Нацыянальным Санктуарыі Маці Божай Будслаўскай у Будславе святой Імшой у 12.00. Узначальвае святкаванне біскуп Юрый Касабуцкі.

27 снежня – урачыстасць Святой Сям’і.

Магілёў «Праяўленне міласэрнасці ў сужэнскім жыцці». Пачатак урачыстай святой Імшой ў магілёўскай катэдры ў 11.00. Адбудзецца святкаванне Юбілейнага Года з удзелам сем’яў і сужэнцаў, якія адзначаюць юбілей (5-10-15-20-25-30-35-40-45-50 і больш гадоў) сумеснага жыцця, а таксама з удзелам рухаў «Хатні Касцёл» у Магілёве.

Адказны – кс. Павел Беразун.



Студзень 2016 г.


16 студзеня (субота)

Мінск – «Праяўленне міласэрнасці ў сужэнскім жыцці» – святкаванне Юбілейнага Года з удзелам сем’яў і сужэнцаў, якія адзначаюць юбілей (5-10-15-20-25-30-35-40-45-50 і больш гадоў) сумеснага жыцця, а таксама з удзелам рухаў «Хатні Касцёл», «Equipes Notre-Dame», «Сужэнскія сустрэчы», Шанштацкага руху, «Святло-Жыццё», «Маці ў малітве», факаляраў.

Пачатак у 10.30 у касцёле свв. Сымона і Алены, у 12.30 – пілігрымаванне ў архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці. Урачыстая святая Імша ў архікатэдры ў 13.00.
Адказныя – а. Юрый Катоўскі OMI, душпастыр сем’яў, кс. Павел Шылак, мадэратар супольнасці «Хатні Касцёл», кс. Андрэй Сіповіч, каардынатар руху «Equipes Notre-Dame».

23 студзеня (субота)

Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці – экуменічная малітва аб адзінстве хрысціян у архікатэдры ў Мінску і ў катэдры ў Магілёве з удзелам прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы і іншых канфесій (з нагоды свята Навяртання св. Апостала Паўла 25 студзеня). Пачатак у 19.00.

24 студзеня – ІІІ Звычайная Нядзеля – успамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў.

«Роля сродкаў масавай камунікацыі ў распаўсюджванні Божай міласэрнасці» – святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці для працаўнікоў СМІ. 

Мінск – пачатак у 13.00 у архікатэдры. Адказны – кс. Юрый Санько.
Магілёў – пачатак у 11.00 у катэдры. Адказны – кс. Віталій Драздоўскі.

 

Люты 2016 г.

10 лютага – Папяльцовая серада. Рассыланне місіянераў міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме.

22 лютага (панядзелак) – свята катэдры св. Пятра.

Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з удзелам архідыяцэзіяльнай курыі і адказных за паасобныя сектары. Пачатак у 18.30 у мінскай архікатэдры. Адказны – канцлер курыі кс. Дзмітрый Пухальскі.

 

Сакавік 2016 г.

5–6 сакавіка (субота – нядзеля)

«24 гадзіны для Пана» – адарацыя з удзелам малітоўных груп і рухаў архідыяцэзіі, набажэнства пакаяння і моладзевае чуванне ў архікатэдры ў Мінску і ў катэдры ў Магілёве.

Мінск – пачатак у архікатэдры ў суботу ў 08.30; працяг адарацыяй, сакрамэнтам пакаяння і моладзевым чуваннем; завяршэнне ў нядзелю ў 08.00. Адказны за адарацыю – кс. Антоні Клімантовіч, за моладзевае чуванне – кс. Андрэй Калядка і кс. Раман Суша.

Магілёў – пачатак у катэдры ў суботу ў 09.00; працяг адарацыяй, сакрамэнтам пакаяння і моладзевым чуваннем; завяршэнне ў нядзелю ў 09.00 Адказны за адарацыю – кс. Павел Беразун, за моладзевае чуванне – кс. Віталій Драздоўскі.

20 сакавіка – Пальмовая нядзеля.

24–26 сакавіка (Вялікі чацвер – Вялікая пятніца – Вялікая субота) – Святы Пасхальны Трыдуум як знак Божай міласэрнасці.

27 сакавіка (нядзеля) – урачыстасць Уваскрасення Пана – крыніца Божай міласэрнасці.


Красавік 2016 г.

2 красавіка (субота) – вігілія Нядзелі Божай Міласэрнасці.

Мінск – святкаванне Юбілейнага Года з удзелам тых, хто здзяйсняе справы міласэрнасці, – «Карытас», каталіцкая місія «Чыстае сэрца» (кс. Юрый Санько), сёстры Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля (шарыткі, с. Барбара Конрат), «Легіён Марыі», Місія Маці Божай Фацімскай.

Праграма:

9.00 – прывітанне ўдзельнікаў і кароткая прэзентацыя дзейнасці
9.40 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; спеў з малітвай у інтэнцыі тых, хто здзяйсняе справы міласэрнасці; аднаўленне абяцанняў «Легіёна Марыі» на вернасць Маці Божай
11.00 – святая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі
12.00 – заканчэнне

Адказны – а. Андрэй Жылевіч OFMCap, дырэктар архідыяцэзіяльнага «Карытас», кс. Раман Суша (адказны за «Легіён Марыі» ў архідыяцэзіі) і сёстры шарыткі.

Магілёў – святкаванне Юбілейнага Года руху «Легіён Марыі» ў Магілёўскім рэгіёне. У 11.00 – урачыстая святая Імша ў катэдры. Адказны – а. Віталій Чабатар CMF.

3 красавіка – Нядзеля Божай Міласэрнасці.

Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з актам адданя Беларусі Езусу Міласэрнаму ў архідыяцэзіяльным санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лошыцы. Пачатак святой Імшой у 15.00. Адказны – кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA.

24 красавіка – V Велікодная Нядзеля

«Вызнаваць веру і будаваць культуру міласэрнасці» – Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года для юнакоў і дзяўчат, якія рыхтуюцца да сакрамэнту канфірмацыі ў парафіях архідыяцэзіі. Адказная – с. Часлава Навіцкая USJK.

 

Май 2016 г.

7 мая – успамін св. Дамініка Савіо.

Мінск – святкаванне Юбілейнага Года з удзелам міністрантаў з парафій архідыяцэзіі ў архікатэдры. Адказны – кс. Юрый Санько.

Магілёў – святкаванне Юбілейнага Года з удзелам міністрантаў у катэдры. Пачатак у 11.00 у катэдры; у 13.00 – урачыстая святая Імша. Адказны – кс. Павел Беразун.

14 мая (субота) – вігілія ўрачыстасці Спаслання Духа Святога.

Магілёў чуванне ў катэдры. Пачатак у 11.00; у 13.00 – урачыстая святая Імша. Адказны – а. Раман Шульц OP.

29 мая (нядзеля) – урачыстасць Божага Цела

Святкаванне Юбілейнага Года з удзелам першакамунійных дзяцей у Мінску, Магілёве, Будславе і ў парафіях архідыяцэзіі.

Мінск – пачатак урачыстай святой Імшой у 09.00 на Залатой Горцы.

Магілёў – пачатак урачыстай святой Імшой у 11.00 у катэдры. Адказныя – кс. Віталій Драздоўскі і а. Раман Шульц OP.

Будслаў – пачатак урачыстай святой Імшой у 12.00.

 

Чэрвень 2016 г.

12 чэрвеня – XI Звычайная Нядзеля

Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з удзелам хворых і інвалідаў у парафіях архідыяцэзіі на тэму «Бязмежнасць міласэрнасці Пана».

 

Ліпень 2016 г.

1–2 ліпеня (пятніца – субота)Агульнабеларускае святкаванне юбілейных урачыстасцяў з Маці Божай Будслаўскай у Будславе. Святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, адказная – Мінска-Магілёўская архідыяцэзія.

26–31 ліпеня (аўторак – нядзеля) – ХХХІ Сусветны дзень моладзі (г. Кракаў, Польшча). Святкаванне Юбілейнага Года моладдзю.

 

Верасень 2016 г.

17 верасня (субота)

Мінск – Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з удзелам катэхетаў.
Пачатак у 10.30 у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены; у 12.30 пілігрымаванне да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці ў архікатэдру. Урачыстая святая Імша ў мінскай архікатэдры ў 13.00. Адказная  – с. Часлава Навіцкая USJK.

 

Кастрычнік 2016 г.

22 кастрычніка (субота) – успамін святога Яна Паўла ІІ.

Мінск – Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з удзелам выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля «Божая Міласэрнасць – заклік да паяднання». Пачатак у 10.00 у касцёле свв. Сымона і Алены. У 11.15 – пілігрымаванне да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці ў архікатэдры. Урачыстая святая Імша ў архікатэдры ў 12.00.
Адказны – кс. д-р Ян Крэміс.

 

Лістапад 2016 г.

1 лістапада (аўторак) – урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша за ўсіх памерлых архідыяцэзіі (у Мінску і Магілёве).

5 лістапада (субота)

Мінск – святкаванне Юбілейнага Года з удзелам рухаў Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці, Апостальства дапамогі душам чысцовым, «Жывы Ружанец», ІІІ Францішканскі і ІІІ Кармэліцкі ордэн.
Пачатак у 10.00 у мінскай архікатэдры. 10.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (споведзь, Фацімская Навэнна, Ружанец). 12.00 — урачыстая святая Імша, падчас якой адбудзецца сакрамэнт святарства. Узначаліць Эўхарыстыю арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Адказныя – кс. Ігар Лашук, Аліна Новікава.

Магілёў – святкаванне Юбілейнага Года з удзелам рухаў і супольнасцяў у катэдры. Пачатак у 11.00; у 13.00 – урачыстая святая Імша.
Адказны – а. Раман Шульц OP.

6 лістапада – XXXII Звычайная Нядзеля.

Святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці з удзелам вязняў. Святыя Імшы ў вязніцах Мінска і Магілёва, а таксама ў парафіях. Адказны ў Мінску – кс. Сяргей Пекачоў, у Магілёве – а. Віталій Чабатар CMF.

7 лістапада – Актава малітвы за памерлых.

Магілёў – малітва за спачылае духавенства Магілёўшчыны ў катэдры. Урачыстая святая Імша ў 12.00.
Адказны – кс. Віталій Драздоўскі.

13 лістапада – XXXIII Звычайная Нядзеля.

Мінск закрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры ў 13.00 – Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Магілёў закрыццё Святых Дзвярэй у катэдры ў 11.00 – біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Будслаў закрыццё Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай у 12.00 – біскуп Юрый Касабуцкі.

20 лістапада (нядзеля) – урачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету.

Закрыццё Святых Дзвярэй ў базыліцы св. Пятра і завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці.

 

Дадатковыя ініцыятывы:

Кожны дзень на працягу ўсяго Юбілейнага Года ў 15.00 з архідыяцэзіяльнага санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Лошыцы прамая трансляцыя малітвы Вяночка да Божай Міласэрнасці. Адказныя – партал Сatholic.by і кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA.

Кожны з душпастыраў, кансэкраваных асобаў, катэхетаў і адказных за розныя рухі і супольнасці ў Касцёле можа арганізаваць пілігрымку да Святых Дзвярэй у Мінску, Магілёве і Будславе на працягу ўсяго надзвычайнага юбілейнага Года Міласэрнасці. Аб даце і гадзіне наведвання можна дамовіцца з пробашчамі катэдраў і санктуарыя.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.