Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма агульнабеларускіх мерапрыемстваў Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці
Анонсы
20.11.2015 17:45

Прадстаўляем агульную для ўсіх дыяцэзій Касцёла ў Беларусі праграму мерапрыемстваў Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці, які пройдзе з 8 снежня 2015 г. па 20 лістапада 2016 г. пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец».

к Снежань 2015 г.

8 снежня (аўторак) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Адкрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы св. Пятра.

13 снежня (нядзеля) – III Нядзеля Адвэнту. Адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдрах і вызначаных святынях дыяцэзій Беларусі.


Студзень 2016 г.

19 студзеня (аўторак)Агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці для працаўнікоў санктуарыяў. Тэма святкавання –  «Санктуарый як месца асаблівай сустрэчы з міласэрнасцю Айца» (в. Тракелі, парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, дыяцэзіяльны марыйны санктуарый; адказная – Гродзенская дыяцэзія).


Люты 2016 г.

4 лютага (чацвер) – свята Ахвяравання Пана.
Агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года для асобаў кансэкраванага жыцця і завяршэнне Года кансэкраванага жыцця (г. Мінск, пл. Свабоды, 9, архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Адказнае – Аб’яднанне вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых Манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў Апостальскага Жыцця ў Беларусі).

10 лютага – Папяльцовая серада. Рассыланне місіянераў міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме.


Сакавік 2016 г.

5–6 сакавіка (субота – нядзеля) – «24 гадзіны для Пана» – набажэнства пакаяння і моладзевае чуванне ў мінскай архікатэдры і катэдрах Беларусі.

20 сакавіка — Пальмовая нядзеля.

24–26 сакавіка (Вялікі чацвер – Вялікая пятніца – Вялікая субота) – Святы Пасхальны Трыдуум як знак Божай міласэрнасці.

27 сакавіка (нядзеля) – урачыстасць Уваскрасення Пана – крыніца Божай міласэрнасці.


Красавік 2016 г.

3 красавіка – Нядзеля Божай Міласэрнасці.

17 красавіка – Нядзеля Добрага Пастыра.
Агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года для навучэнцаў вышэйшых духоўных семінарый «Значэнне Божай міласэрнасці ў фармацыі семінарыстаў» (г. Пінск, вул. Леніна, 16; адказная – Пінская дыяцэзія).


Май 2016 г.

13-15 мая – Кангрэс сямейных рухаў у Баранавічах (вул. Шаўчэнкі). Пачатак у 17.00. Адказныя: Рада па справах сям’і пры ККББ, а. Пётр Фраштэнга, с. Барбара Сайнок.

24–26 мая (аўторак – чацвер)Агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года: Эўхарыстычны кангрэс Божай міласэрнасці і святкаванне 25-годдзя заснавання Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама біскупскай сакры біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча (г. Гродна, пл. Савецкая, 4; адказная – Гродзенская дыяцэзія).


Чэрвень 2016 г.

2 чэрвеня (чацвер) – вігілія ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса (160-я гадавіна ўстанаўлення гэтай урачыстасці Папам Піем IX у 1856 г.). Агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года для святароў (г. Браслаў, вул. Савецкая, 1; адказная – Віцебская дыяцэзія).


Ліпень 2016 г.

1–2 ліпеня (пятніца – субота) – юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе.
Агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года і святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі (Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, Чырвоная плошча, 8; адказная – Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

26–31 ліпеня (аўторак – нядзеля) – ХХХІ Сусветны дзень моладзі  (г. Кракаў, Польшча). Святкаванне Юбілейнага Года моладдзю.


Лістапад 2016 г.

13 лістапада – XXXIII Звычайная нядзеля.
Закрыццё Святых Дзвярэй у катэдрах і санктуарыях Беларусі.

20 лістапада (нядзеля) – урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Закрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы св. Пятра і завяршэнне Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.