Праграма святкавання Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў Пінскай дыяцэзіі |
Анонсы
|
25.11.2015 13:00 |
Гэты год пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня 2015 г., і скончыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
r 2015 год:
- 8 снежня — адкрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы святога Пятра.
- 13 снежня — адкрыццё Святых Дзвярэй у Латэранскай базыліцы і ў катэдрах ва ўсім свеце.
- 13 снежня — у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску.
- 13 снежня — у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах.
- 13 снежня — у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце.
- 13 снежня — у касцёле Нараджэння Маці Божай у Гомелі.
2016 год:
- 1 студзеня — Сусветны дзень міру — адкрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы Санта Марыя Маджорэ.
- 19-21 студзеня — юбілей душпастыраў пілігрымак і працаўнікоў месца, куды прыбываюць пілігрымкі.
- 19 студзеня — Агульнабеларускі юбілей працаўнікоў санктуарыяў на тэму «Санктуарый як месца асаблівага спаткання з Міласэрнасцю Айца» ў Тракелях.
- 25 студзеня — адкрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы святога Паўла ў Рыме.
- 2 лютага — юбілей законных асобаў і заканчэнне Года кансэкраванага жыцця.
- 10 лютага — Папяльцовая серада — рассыланне Місіянераў міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме.
- 22 лютага — юбілей Рымскай курыі.
- 28 лютага — юбілей дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».
- 4-5 сакавіка — «24 гадзіны для Пана» з пакутным набажэнствам у базыліцы святога Пятра.
- 4-5 сакавіка — 24 гадзіны адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў парафіяльных касцёлах.
- 19 сакавіка — малітоўная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі ў Баранавічах.
- 20 сакавіка — Пальмовая нядзеля — Дыяцэзіяльны дзень моладзі ў Рыме.
- 3 красавіка — Нядзеля Божай Міласэрнасці — юбілей для ўсіх практыкуючых духоўнасць Божай Міласэрнасці.
- 17 красавіка – Нядзеля Добрага Пастыра, Агульнабеларускі юбілей навучэнцаў вышэйшых духоўных семінарый на тэму «Значэнне Божай Міласэрнасці ў фармацыі семінарыстаў», Пінск (адказны — рэктар семінарыі ў Пінску кс. Андрэй Рылка).
- 23 красавіка — малітоўная сустрэча моладзі ў Гомелі.
- 24 красавіка — юбілей моладзі ва ўзросце 13-16 гадоў, якая будзе прыступаць да сакрамэнту канфірмацыі, пад дэвізам «Вызнаванне веры і будаўніцтва культуры міласэрнасці».
- 1 мая – юбілей для людзей працы парафіі Св. Юзафа, Брэст.
- 7 мая — юбілей міністрантаў у Брэсце.
- 13-14 мая — Марыйны юбілей у Баранавічах.
- 29 мая — працэсія Божая Цела ў Пінску, Брэсце, Баранавічах і Гомелі.
- 29 мая — урачыстасць Божага Цела ў Італіі — юбілей дыяканаў.
- 2 чэрвеня — вігілія ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса — Агульнабеларускі юбілей святароў у Браславе.
- 3 чэрвеня — урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса — юбілей святароў: 160-я гадавіна ўстанаўлення гэтай урачыстасці Папам Піем ІХ у 1856 годзе, Ляхавічы.
- 12 чэрвеня — юбілей хворых і інвалідаў, парафія ў Новай Мышы. Просьба арганізаваць таксама юбілей хворых у парафіях дыяцэзіі.
- 29 чэрвеня – юбілей членаў малітоўных груп у в. Мядзведзічы.
- 1-2 ліпеня — юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе. Юбілей 25-годдзя ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай мітраполіі.
- 26-31 ліпеня — юбілей моладзі — Сусветны дзень моладзі ў Кракаве.
- 11-13 жніўня — Агульнабеларуская малітоўная сустрэча моладзі ў Лідзе (парафія Святой Сям’і).
- 17-19 жніўня — Дыяцэзіяльныя пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне.
- 19 жніўня — удзяленне сакрамэнту канфірмацыі ў Лагішыне.
- 21 жніўня — урачыстасць Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне.
- 4 верасня — юбілей катэхетаў і катэхезуемых (у кожнай парафіі).
- 8-11 верасня —— юбілей усіх асобаў, адданых служэнню міласэрнасці (Гомель).
- 10-11 верасня — Агульнабеларуская сустрэча сем’яў у Браславе.
- 24 верасня — сустрэча для катэхетаў у Брэсце (адказны — кс. Юрый Хіневіч).
- 29 верасня — юбілей Легіёну Марыі ў Мозыры.
- 7-9 кастрычніка — Марыйны юбілей. Просьба арганізаваць Марыйны юбілей у парафіях дыяцэзіі.
- 1 лістапада — папская святая Імша за памерлых.
- 6 лістапада — юбілей вязняў у базыліцы святога Пятра.
- 13 лістапада — закрыццё Святых Дзвярэй папскіх базылік Рыма і ў дыяцэзіях.
- 13 лістапада — у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску.
- 13 лістапада — у касцёлу Нараджэння Божай Маці ў Гомелі.
- 13 лістапада ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах.
- 13 лістапада ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце.
- 20 лістапада — урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету — закрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы святога Пятра і заканчэнне Юбілею Міласэрнасці.
(AG)
|