Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма святкавання Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі
Анонсы
04.12.2015 15:39

Адкрыццё Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці адбудзецца ў гродзенскай катэдры, лідскай Фары і дыяцэзіяльных санктуарыях 13 снежня 2015 г., закрыццё – 20 лістапада 2016 г.

Снежань 2015 г.

13 снежня – у гродзенскай катэдры, лідскай Фары і дыяцэзіяльных санктуарыях – адкрыццё Юбілейнага Года Міласэрнасці (адказныя пробашчы і кусташы санктуарыяў)

Студзень 2016 г.

Дыяцэзіяльны юбілей супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ (адказны кс. Павел Салабуда)

Аплатковыя сустрэчы моладзі, настаўнікаў, службы здароўя, чыгуначнікаў, студэнтаў, катэхетаў (адказныя душпастыры)

17-25 студзеня
– Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян

19 студзеня – Агульнабеларускі юбілей супрацоўнікаў санктуарыяў у Тракелях (адказныя кс. Уладзімір Гуляй, кс. Аляксандр Рудзевіч)

23 студзеня – у гродзенскай катэдры ў 18.00 экуменічнае набажэнства (адказныя кс. Ян Кучынскі, кс. Антоні Грэмза)

Фестывалі і конкурсы калядак на парафіяльным і дэканальным узроўні (адказныя пробашчы і дэканы)

Люты 2016 г.

2 лютага – у гродзенскай катэдры ў 12.00 святая Імша і ўрачыстае заканчэнне Года кансэкраванага жыцця

Дыяцэзіяльны юбілей манаскіх кангрэгацый (адказны а. Вітальд Пяцельчыц SchP)

Сакавік 2016 г.

4 сакавіка – святкаванне дыяцэзіяльнага свята апекуна дыяцэзіі – святога каралевіча Казіміра

Дыяцэзіяльны юбілей службы аховы здароўя (кс. Віталій Сідорка, кс. Юрый Бяганскі)

19 сакавіка – Крыжовы шлях моладзі ў Гродне (адказныя кс. Антоні Грэмза, кс. Марк Занеўскі)

20 сакавіка – Пальмовая нядзеля і Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Гродне (адказныя кс. Антоні Грэмза, кс. Андрэй Лішка)

24 сакавіка – святая Імша Хрызма

У гродзенскай катэдры ў 10.00 – аднаўленне святарамі дыяцэзіі святарскіх абяцанняў

Красавік 2016 г.

Дыяцэзіяльны юбілей малітоўных рухаў і таварыстваў (адказныя кс. Віктар Субель, кс. Юзаф Ганчыц)

13 красавіка – распачацце 25-га Юбілейнага года ад заснавання Гродзенскай дыяцэзіі

У гродзенскай катэдры асвячэнне копіі абраза Маці Божай Міласэрнасці для перэгрынацыі ў парафіях дыяцэзіі.  Благаслаўленне трох святароў (марыйных місіянераў) з кожнага рэгіёну  дыяцэзіі, якім будзе даручана практычная падрыхтоўка і правядзенне перэгрынацыі ў  парафіях дыяцэзіі (адказныя біскупскія вікарыі па справах душпастырства ў трох рэгіёнах дыяцэзіі)

Працяг пастырскай візітацыі (Ашмянскі дэканат)

Май 2016 г.

3 мая – пачатак перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Міласэрнасці з нагоды 25-годдзя біскупскай сакры біскупа Аляксандра Кашкевіча і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі
 
Перэгрынацыя ў касцёлах і капліцах дыяцэзіі будзе адбывацца паводле запланаванай праграмы. Заканчэнне перэгрынацыі – май 2017 г. (адказныя біскупскія вікарыі па справах душпастырства у рэгіёнах дыяцэзіі і марыйныя місіянеры)

Дыяцэзіяльны юбілей маці і жанчын у Барунах (адказныя кс. Павел Паўлюкевіч, кс. Ян Пузына)

7-9 мая – дыяцэзіяльны юбілей моладзі ў Мастах (адказныя кс. Антоні Грэмза, кс. Дзмітрый Леўчык)

19 мая – урачыстасць Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара

Дыяцэзіяльны юбілей святароў. У гродзенскай катэдры ў 12.00 святая Імша і пачатак святкавання 25-годдзя біскупскай сакры біскупа Аляксандра Кашкевіча

Інсталяцыя Гродзенскага капітула (адказныя біскуп Юзаф Станеўскі, кс. Ян Кучынскі, кс. Уладзімір Гуляй)

24-26 мая – Агульнабеларускі эўхарыстычны кангрэс і працэсія Божага Цела ў Гродне (26 мая ў гродзенскай катэдры святая Імша і працэсія ў 18.00) (адказныя кс. Ян Кучынскі, кс. Валерый Спірыдон)

Чэрвень 2016 г.

Дыяцэзіяльны юбілей дзяцей (адказны кс. Юрый Марціновіч)
Дыяцэзіяльны юбілей спартсменаў і дыяцэзіяльная парафіяда (адказны кс. Артур Малафей)
Дыяцэзіяльны юбілей бацькоў і мужчын (адказны кс. Віктар Ханько)

Ліпень 2016 г.

Дыяцэзіяльныя пешыя пілігрымкі у Тракелі (адказныя душпастыры)

7-9 ліпеня – дыяцэзіяльная урачыстасць Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях (адказныя кс. дэк. Генрых Яблонскі, кс. Аляксандр Рудзевіч)

Дыяцэзіяльны юбілей сем’яў (а. Дзмітрый Лабкоў CSsR, кс. Юзаф Ганчыц)

Юбілей службы алтара (адказныя кс. Антоні Абухоўскі, кс. Юрый Гурскі)

Рэкалекцыі па распазнанні паклікання ў ВДС у Гродне (адказны кс. Валерый Быкоўскі)

16 ліпеня – Дзень ушанавання мучанікаў, жыццё якіх звязана з тэрыторыяй сучаснай Гродзенскай дыяцэзіі (адказныя кс. Аляксандр Шэмет, кс. Алег Кудзерка)

Пешая пілігрымка на месца расстрэлу і зямнога спачынку бл. Марыяны Бярнацкай (Гродна-Фарты)

Жнівень 2016 г.

Пешыя пілігрымкі ў Рось, Навагрудак, Вільню (адказныя дыяцэзіяльныя святары)

1 жніўня – ушанаванне благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка. Святая Імша ў 18.00 на месцы расстрэлу каля Навагрудка (адказныя сёстры назарэтанкі)

15 жніўня – святкаванне дыяцэзіяльнага свята апекуна дыяцэзіі – св. Максімільяна Марыі Кольбэ

Дыяцэзільная малітва аб дары беатыфікацыі Божых Слугаў, якія паходзяць з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі (а. Мэльхіёр Фардон OFMconv, с. Малгажата Банась) (адказны а. Антоні Пажэцкі OFMconv)

27 жніўня – дыяцэзіяльны юбілей выхавацеляў, настаўнікаў і выкладчыкаў свецкіх устаноў навучання (адказныя кс. Антоні Грэмза, а. Вітальд Пяцельчыц SchP)

Верасень 2016 г.


Дыяцэзіяльны юбілей навучэнцаў і студэнтаў (адказныя кс. Генрых Яблонскі, кс. Юрый Ясевіч)

Кастрычнік 2016 г.

Дыяцэзіяльны юбілей ружанцовых колаў і марыйных таварыстваў у Капцёўцы (адказныя кс. Міхал Ластоўскі, кс. Валерый Быкоўскі)

Лістапад 2016 г.

Дыяцэзіяльны юбілей апостальскіх груп у лідскай Фары (адказныя кс. Уладзімір Гуляй, кс. Уладзіслаў Сурвіла)

16 лістапада – дыяцэзіяльная ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці

Падзяка за пабудаваныя касцёлы і малітва за святыні, якія знаходзяцца ў стане будаўніцтва (адказны кс. Ян Рушніцкі)   

Урачыстасць асвячэння парафіяльнага касцёла Маці Божай Міласэрнасці ў Гродне (вул. Рэпіна) (адказны кс. Аляксандр Шэмет)

20 лістапада – у гродзенскай катэдры, лідскай Фары і дыяцэзіяльных санктуарыях – закрыццё Юбілейнага Года Міласэрнасці. Падзяка за час ласкі ад Пана.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.