Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі благаславяць велікодныя стравы ў шэрагу парафій |
Анонсы
|
25.03.2016 23:32 |
У Вялікую суботу, 26 сакавіка, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі наведаюць некаторыя парафіі г. Мінска і архідыяцэзіі, дзе напярэдадні Вялікадня памоляцца з вернікамі і благаславяць стравы на велікодны стол.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:
- 09.00 – архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)
- 10.00 – парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча, 80)
- 10.45 – парафія Маці Божай Будслаўскай (Кунцаўшчына; ст. метро Каменная Горка)
- 11.30 – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (м-н Сухарава)
- 12.15 – парафія Узвышэння Святога Крыжа (вул. Кальварыйскі праезд, 1)
- 13.00 – парафія Найсвяцейшай Тройцы (Залатая Горка, пр. Незалежнасці, 44а)
- 13.45 – парафія Божага Цела (вул. Герасіменкі, 6)
- 15.00 – парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны)
Біскуп Юрый Касабуцкі:
- 09.30 – парафія Маці Божай Ружанцовай (в. Ракаў)
- 11.00 – парафія Св. Антонія (м-н Малінаўка; пр-т газеты «Звязда», 18)
- 12.00 – парафія Маці Божай Ружанцовай (м-н Лошыца, вул. Гашкевіча, 1)
- 13.00 – парафія Хрыста Збаўцы (м-н Шабаны, вул. Арджанікідзэ, 6)
- 13.45 – парафія Св. Яна Хрысціцеля (м-н Серабранка, вул. Пляханава, 28)
- 15.00 – парафія Св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл, пл. Незалежнасці, 15)
|