1
красавіка ў 19.00 у мінскую парафію Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на
Залатой Горцы прыбудуць парэшткі сабакі св. Роха, якія захоўваюцца ў
катэдры французскага горада Манпелье.
Беларусь
стане першай постсавецкай краінай, у якую прыбудуць парэшткі жывёлы
святога. Мінск атрымаў гэта права таму, што толькі ў ёй з усіх сталіц
былога СССР знаходзіцца касцёл пад тытулам св. Роха. На шляху падарожжа
парэштак сабакі св. Роха значацца таксама Масква, Кіеў і Астана.
Парэшткі
прабудуць у мінскай парафіі на Залатой Горцы да 7 красавіка — у гэты
дзень у парафіі адбудзецца ўрачыстае асвячэнне хатніх жывёл.
Праграма: - 1 красавіка
- 19.00 — прыбыццё парэштак у парафію
- 20.00 — набажэнства праз заступніцтва св. Роха
- 2 - 7 красавіка
- 8.00 - 20.00 — магчымасць наведаць святыню на Залатой Горцы і пабачыць парэшткі сабакі св. Роха
- 7 красавіка
- 12.00 — даклад пра выявы жывёл у іканаграфіі гісторыка Ірыны Малюткі. Пасля адбудзецца асвячэнне хатніх жывёл
Паводле
інфармацыі Мітрапалітальнай курыі, сёння вядуцца перамовы аб прыбыцці ў
беларускую сталіцу парэштак і іншых жывёл, звязаных са святымі. Так, на
чэрвень у Мінск плануюць прывезці парэшткі ваўка св. Францішка.

У
іканаграфіі святы Рох прадстаўлены як пілігрым з сабакам, які залізвае
яго раны або бяжыць побач. З гэтым звязана гісторыя жыцця святога. Чытайце таксама: Рох
меў цудоўны дар аздараўляць хворых на чуму, робячы над імі знак крыжа.
Такім чынам ён выратаваў шмат жыхароў Рыма падчас эпідэміі, што лютавала
там у 1317 г. Аднак, вяртаючыся адтуль, Рох сам захварэў на чуму. У
П'ячэнцы ён, пакінуты ўсімі, ужо не спадзяваўся падняцца і чакаў смерці.
Аднак тады Роху з’явіўся анёл, які яго падбадзёрыў, а нейкі сабака
штодня прыносіў яму хлеб, пакуль Рох цалкам не ачуняў.
Сёння
рэліквіі святога знаходзяцца ў Венецыі, дзе ў яго гонар быў пабудаваны
касцёл і апекуном якой ён з'яўляецца. Святы з'яўляецца апекуном хворых,
урачоў і шпіталяў, а таксама вандроўнікаў; абараняе ад заразы і
пошасцяў.
Святы Рох лічыцца таксама апекуном Мінска, бо дзякуючы яго заступніцтву ў горадзе спынілася эпідэмія халеры. PS.
Шаноўныя чытачы! З нагоды сусветнага дня гумару мы жадаем
вам пабольш пазітыву і ўсмешак!
Ірына Капітонава, фота Аляксандры Шчыглінскай
|