Міжканфесійная малітва за Беларусь пройдзе ў Мінску |
Анонсы |
08.04.2016 17:23 |
З нагоды гадавіны распачацця малітоўнай акцыі «Няспынная малітва за Беларусь» 12 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі пройдзе міжканфесійная малітва за Беларусь. Малітва пачнецца ў 19.30 пасля святой Імшы. У малітве прымуць удзел каталіцкія, праваслаўныя, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія вернікі, якія ўдзельнічаюць у кругласутачнай малітве за Беларусь. Запрашаюцца таксама ўсе ахвотныя. Даведка: Кожную гадзіну тыдня — і дзённую, і начную — было вырашана праводзіць у малітве. Кожны абірае сваю гадзіну, каб маліцца за Радзіму.
Матэрыялы на гэтую тэму:
(AYU) |