3 верасня — другі дзень Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі |
Анонсы
|
01.09.2016 11:13 |
У першую суботу месяца — 3 верасня — з мэтай непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзінаў у юбілей фацімскіх аб’яўленняў пройдзе другі дзень Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі.
Рашэнне праводзіць Агульнабеларускую навэнну ў першыя суботы месяца прыняла Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 62-м пленарным пасяджэнні ў Гродне, якое прайшло 24 мая.
Навэнна распачалася 6 жніўня, у свята Перамянення Пана, і завершыцца 1 красавіка 2017 года. Праграма навэнны тут››
100-годдзе аб’яўленняў у Фаціме Каталіцкі Касцёл будзе святкаваць у 2017 годзе. Касцёл у Беларусі, лёс якога непасрэдна звязаны з імі, таксама прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да юбілею, пра што сведчыць пастырская праграма апошніх трох гадоў: 2014 год у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі быў абвешчаны Годам малітвы, 2015-ты — пакаяння, 2016-ты — надзеі ў міласэрнасці.
«Заахвочваю святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў не толькі актыўна ўдзельнічаць у навэнне, але і распаўсюджваць набажэнствы першых суботаў месяца, каб такім чынам перапрасіць Марыю за грахі, якімі зневажаецца Яе Беззаганнае Сэрца, а таксама каб падзякаваць Ёй за апеку над намі», — адзначыў старшыня ККББ у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
(IL)
|