Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл Маці Божай Фацімскай у Жодзіне стаў дыяцэзіяльным санктуарыем
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.05.2017 13:31

13 мая пасля Імшы, якую цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у жодзінскім касцёле, іерарх аб’явіў аб устанаўленні касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне дыяцэзіяльным санктуарыем.

Нагодай для прыняцця такога рашэння стаў юбілей 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, а таксама «той факт, што парафія Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна Барысаўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з’яўляецца асаблівым месцам, дзе збіраюцца вернікі для ўшанавання Найсвяцейшай Панны», — адзначана ў дэкрэце аб устанаўленні новага санктуарыя.

Кожны дыяцэзіяльны санктуарый, згодна з кананічным правам, мае свой статут, які зацвярджаецца дыяцэзіяльным біскупам і ў якім вызначаецца кіраўнік і апякун санктуарыя — кусташ. Паводле статута, кусташам новага санктуарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе кожны святар, прызначаны на пасаду пробашча парафіі Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна.

Санктуарыямі ўстанаўліваюцца асаблівыя месцы Божага культу. У марыйных санктуарыях ушаноўваецца асоба Дзевы Марыі, а вернікі могуць прасіць Маці Божую аб асаблівых ласках і дзякаваць ёй за атрыманыя дары.

(КВ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.