7 студзеня ў Беларусі пройдзе шосты дзень фацімскай навэнны |
Беларусь |
05.01.2017 09:22 |
На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017
г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да
Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да
100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Шосты дзень навэнны прыпадае
на 7 студзеня. «Сёння стаім перад Табою, наша Маці, Маці нашых сем’яў, Маці лю¬дзей і ўсіх народаў. Ты ведаеш усе нашыя цярпенні і надзеі, Ты па-мацярынску адчуваеш усе змаганні паміж дабром і злом, паміж святлом і цемрай, якія ўскалыхваюць наш сучасны свет. Просім, прымі нашыя малітвы, скіраваныя ў Найсвяцейшым Духу да Твайго Сэрца, і атулі Мацярынскай любоўю наш чалавечы свет, які мы даручаем Табе, непакоячыся за зямны і вечны лёс нас саміх і ўсіх нашых братоў і сясцёр», — будзем мы разважаць у шосты дзень фацімскай навэнны. Будзем таксама прасіць Марыю, каб выбавіла свет ад голаду і вайны, ад атамнай вайны, ад самазнішчэння, ад грахоў супраць чалавечага жыцця, пачынаючы з хвіліны яго зачацця, ад нянавісці і прыніжэння годнасці дзяцей Божых, ад усялякай несправядлівасці ў грамадскім жыцці краіны і ўсяго свету, ад невыканання Божых запаведзяў, ад спробаў знішчыць праўду пра Бога ў чалавечых сэрцах, ад грахоў супраць Духа Святога. (VGr) |