13 кастрычніка ў мінскую архікатэдру прыбудзе фігура Маці Божай з Фацімы |
Анонсы |
10.10.2016 17:14 |
Фігура, якую Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў у Фаціме 4 кастрычніка для перэгрынацыі па парафіях архідыяцэзіі, будзе ўрачыста ўнесена ў архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 13 кастрычніка перад святой Імшой у 18.30. 16 кастрычніка пасля Імшы ў 13.00 распачнецца перэгрынацыя фігуры па парафіях архідыяцэзіі ў межах падрыхтоўкі і святкавання юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. Пасля заканчэння перэгрынацыі фігура Маці Божай Фацімскай будзе змешчана ў бочным алтары мінскай архікатэдры. Нагадаем, што гэта ўжо не першая перэгрынацыя фацімскай фігуры ў гісторыі Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне. У 1997 г. фігура Маці Божай была прывезена з Фацімы тагачасным арцыбіскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кардыналам Казімірам Свёнткам. Перэгрынацыя была арганізавана па ўсёй Беларусі і працягвалася да 1998 года. |