Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Расклад закрыцця Брамаў Міласэрнасці ў касцёлах Беларусі
Анонсы
11.11.2016 12:53

Завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле і закрыццё Брамаў Міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме адбудзецца 20 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету.

У Беларусі, як і ва ўсіх краінах свету, закрыццё Святых Дзвярэй на завяршэнне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў катэдрах і юбілейных святынях пройдзе 13 лістапада.

Прапануем вашай увазе расклад закрыцця Брамаў Міласэрнасці ў святынях Беларусі.

Віцебская дыяцэзія:

  • Віцебск, катэдральная парафія Езуса Міласэрнага — 9.30 (з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча)
  • Браслаў, санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў — 11.00 (з удзелам кс. Францішка Кіселя)

Гродзенская дыяцэзія:

  • Гродна, катэдральная парафія Св. Францішка Ксаверыя — 12.00 (з удзелам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча)
  • Ліда, парафія Узвышэння Святога Крыжа (фара) — 13.00 (з удзелам дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага)
  • Тракелі, санктуарый Маці Божай Тракельскай — святая Імша з нагоды закрыцця Святых Дзвярэй у 10.00 і 13.00
  • Гудагай, санктуарый Маці Божай Гудагайскай — 15.00 (з удзелам біскупскага вікарыя кс. Юзафа Багдзевіча)
  • Рось, санктуарый Езуса Журботнага — святая Імша з нагоды закрыцця Святых Дзвярэй у 13.00

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

  • Мінск, архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (архікатэдра) — 13.00 (з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча)
  • Магілёў, катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава — 11.00 (з удзелам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB)
  • Будслаў, Нацыянальны санктуарый Маці Божай Апякункі Беларусі — 12.00 (з удзелам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага)

Пінская дыяцэзія:

  • Пінск, катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — 8.30 (з удзелам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі)
  • Лагішын, санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся — 10.00 (з удзелам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі)
  • Баранавічы, парафія Узвышэння Святога Крыжа — 11.00 (святая Імша) і закрыццё Брамаў Міласэрнасці (з удзелам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі)
  • Брэст, парафія Узвышэння Святога Крыжа — 18.00 (з удзелам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі)
  • Бяроза, парафія Найсвяцейшай Тройцы — 9.00 (з удзелам біскупскага дэлегата кс. Адама Дынака)
  • Іванава, парафія Узвышэння Святога Крыжа — 10.00 (з удзелам біскупскага дэлегата кс. Андрэя Рылкі)
  • Гомель, парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі — 9.00 (з удзелам дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца)

(red)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.