Расклад перадач на беларускіх тэлеканалах з нагоды ўрачыстасці Нараджэння Пана |
Анонсы |
23.12.2016 12:31 |
Увечары 24 снежня, у вігілію ўрачыстасці Нараджэння Пана, традыцыйна ва ўсіх касцёлах свету цэлебруецца прыгожая літургія. У нашай краіне штогод з розных касцёлаў ладзіцца тэлетрансляцыя вігілійнай святой Імшы. Сёлета яна будзе праходзіць з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве. Вігілія Божага Нараджэння — урачыстае свята, якое завяршае адвэнтавы перыяд. Слова «вігілія» лацінскага паходжання і азначае чуванне. З даўніх часоў у Касцёле існуе звычай: у дзень перад вялікай ўрачыстасцю Нараджэння Пана, якая адзначаецца 25 снежня, захоўваць строгі пост і праз усю ноч чакаць урачыстасць, молячыся разам да світання. 24 снежня 25 снежня «Беларусь 24» «Беларусь 3» Святочныя набажэнствы ў прамым эфіры ўбачаць таксама гледачы міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала. Падрыхтавала Валянціна Грамыка |