Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
VII Фестываль Каляднай Песні пройдзе ў Івянцы |
Анонсы |
21.12.2016 09:27 |
Святы Францішак, каб наблізіць сваім сучаснікам гісторыю Нараджэння Збаўцы, восем вякоў таму арганізаваў першую ў свеце батлейку. Спадкаемцы святога Францішка — айцы францішкане з Івянца — запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у VII Фестывалі Каляднай Песні, каб праз спеў і музыку праславіць Стварыцеля і Збаўцу.
Фестываль пройдзе ў Івянецкім доме культуры 8 студзеня. Пачатак а 14 гадзіне. Да ўдзелу запрашаюцца хоры, гурты, сямейныя і іншыя групы. Усе ўдзельнікі выконваюць па дзве песні. Пажадана, каб выкананне мела музычнае суправаджэнне. Пра свой удзел паведаміць па тэлефоне: (VGr) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.